Перайсьці да зьместу

Грэцкая салата

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Салата па-грэцку»)
Грэцкая салата
2019 год, Тэсалёнікі
2019 год, Тэсалёнікі
Іншыя назвысалата па-грэцку
Тыпсалата
Нацыянальная стравагрэцкая
ПаходжаньнеГрэцыя
РэгіёнПаўднёвая Эўропа
Асноўны складніктварожны сыр
Распаўсюджаныя складнікіагуркі, таматы, баўгарскі перац, масьліны, аліўкавы алей

Грэцкая салата — агароднінная салата з тварожным сырам.

Для прыгатаваньня грэцкай салаты выкарыстоўвалі агуркі і таматы, баўгарскі перац і тварожны сыр у брыкеце або скрынцы, масьліны бяз костак і аліўкавы алей, базылік, мацярдушку і праванскую траву[1].

Спачатку наразаюць агуркі на чацьвярцінкі, таматы — дзелькамі або паўколамі, а перац — саломкай. Тварожны сыр наразаюць кубікамі см на см, а масьліны кружочкамі. Усе нарэзаныя складнікі зьмешваюць у талерцы і дадаюць прыправы. Затым запраўляюць аліўкавым алеем. Часам на смак дадаюць салодкую або марынаваную рэпчатую цыбулю[1].

  1. ^ а б Настасься Мясаедава. Салаты на сьвяточны стол // Партал «Слушна», 12 жніўня 2022 г. Праверана 27 жніўня 2022 г.