Рэжыцкі замак
| замак | |
Рэшткі муру | |
| Краіна | Латвія |
| Месцазнаходжаньне | Рэжыца |
| Каардынаты | 56°30′00″ пн. ш. 27°21′00″ з. д.HGЯO |
| Заснавальнік | Вільгэльм фон Шаўэрбург |
| Дата заснаваньня | 1285 |
| Статус | нацыянальны архітэктурны помнік Латвіі[d][1] |
| Стан | руіны |
Рэжыцкі замак на мапе Латвіі Рэжыцкі замак | |
Рэжыцкі замак (па-латыску: Rēzeknes pils), гістарычна замак Разы́тэн (па-нямецку: Burg Rositen) — руіны сярэднявечнага замку ў цэнтры Рэжыцы (Латвія).
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Згодна з археалягічнымі дасьледваньнямі, на месцы замку ў IX—XII стагодзьдзях існавалі латгальскія драўляныя ўмацаваньні[2]. Мураваны замак быў заснаваны ў 1285 годзе лівонскім рыцарам Вільгэльмам фон Шаўэрбургам і быў адным зь першых умацаваных замкаў, пабудаваных крыжакамі ў Лівоніі.
За сваю гісторыю замак быў шматкрот разбураны і адбудаваны. Падчас Лівонскай вайны з 1577 па 1579 гады быў захоплены войскам Івана Жахлівага, а ў 1601 (Вайна Рэчы Паспалітай са Швэцыяй (1600—1611)) і 1625—1626 гадох (Паўночная вайна (1655—1660)) — швэдзкай арміяй[3]. У 1656 годзе быў цалкам разбураны, а ў 1660 г. адбудаваны як умацаваньне Інфлянцкага ваяводзтва. Зь цягам часу страціў ваеннае значэньне і з 1712 году знаходзіцца ў руінах.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Latvijas Vēstnesis (латыс.) — Latvijas Vēstnesis, 1993.
- ↑ Ellen Chivers Davies. A wayfarer in Estonia, Latvia and Lithuania. С.160
- ↑ Valdis J. Zeps. The placenames of Latgola: a dictionary of East Latvian toponyms. — Baltic Studies Center, 1984.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Ellen Chivers Davies. A wayfarer in Estonia, Latvia and Lithuania. — R.M. McBride & company, 1937. — С. 160.
- Valdis J. Zeps. The placenames of Latgola: a dictionary of East Latvian toponyms. — Baltic Studies Center, 1984. — ISBN 978-0-918375-00-1.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Руіны Рэжыцкага замку на esosedi.org
- Замак Рэжыца (Разытэн — Rositten) на сайце castle.lv