Рэгіёназнаўства
Рэгіёназнаўства | |
Навука | |
Зьвесткі | |
---|---|
Падкляса ад | міждысцыплінарная навука[d], прасторавыя, этнічныя, культурныя, плоцевыя і групавыя дасьледаваньні[d] і культуралёгія[d] |
Тэма | Палітыка, эканоміка |
Прадмет вывучэньня | рэґіёны |
Пэрыяд заснаваньня | XIX стагодзьдзе |
Рэгіёназнаўства ў Вікісховішчы |
Рэгіёназна́ўства, таксама рэґіёназна́ўства — аналітычная дысцыпліна, якая вывучае ўнутраныя й зьнешнія фактары разьвіцьця тэрытарыяльных супольнасьцяў (геапалітычныя, геаграфічныя, эканамічныя, сацыякультурныя, канфэсійныя й інш.), рэгіянальныя групоўкі, краіны й іх рэгіёны як субʼекты міжнародных адносін і глябальнай канкурэнцыі.
Апісаньне і тэрмін
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У адрозьненьне ад геаграфічнага краіназнаўства, рэгіёназнаўства шырока выкарыстоўвае сыстэмны падыход[1].
Па прадмеце вывучэньня рэгіёназнаўства цесна перасякаецца з геаграфічнай дысцыплінай «краіназнаўства» (комплекснае вывучэньне краінаў, сыстэматызацыя й абагульненьне зьвестак аб іх прыродзе, насельніцтве, гаспадарцы, культуры й сацыяльнай арґанізацыі), аднак ня тоесная ёй, выкарыстоўваючы іншыя мэтады, што, у прыватнасьці, адлюстроўваецца ў адрозьненьнях выбудоўваемых на іхнай аснове клясыфікацыйных структур[2][3][4].
Рэгіёназнаўства таксама зьвязана з краязнаўствам, якое, на думку некаторых спэцыялістаў, можна кваліфікаваць як ненавуковую практыку, якая ажыцьцяўляе ў рамках гэтага ж прадмета эмпірычнае назапашваньне зьвестак і іх публіцыстычнае засваеньне[5].
Беларусь
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У 2021—22 навучальным годзе на гістарычным факультэце БДУ зьявілася новая спэцыяльнасьць — рэгіёназнаўства[6][7].
Да гэтага часу спэцыялістаў названага напрамку не рыхтавалі ў беларускіх ВНУ. Набор будзе ажыцьцяўляцца на I і II ступені вышэйшай адукацыі на бюджэтную й платную форму навучаньня[6].
Адкрыцьцё спэцыяльнасьці абумоўлена запатрабаванасьцю айчынных арґанізацыяў і кампаніяў у супрацоўніках, якія маюць комплексныя веды аб палітычных, эканамічных, сацыяльных, экалягічных, канфэсійных, этнічных, культурных асаблівасьцях пэўнага рэгіёна, краіны альбо групы дзяржаваў. Сёньня адзначаецца недахоп у спэцыялістах, якія валодаюць навыкамі распрацоўкі практычных рэкамэндацыяў і кансультацыяў для разьвіцьця гандлёва-эканамічнага, палітычнага, культурнага супрацоўніцтва.
— Прэс-служба Беларускага Дзяржаўнага Ўнівэрсытэту[6].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Дергачёв В. А., Вардомский Л. Б. Регионоведение. — 2-е изд.. — М.: Юнити-Дана, 2010. — ISBN 978-5-238-01732-7. (рас.)
- ^ Покшишевский В. В. Место экономико-географического страноведения в системе географических наук // Изв. АН СССР. Сер. геогр., № 5. — М., 1960, № 5. (рас.)
- ^ Kimble, G.H.T. (1951): The Inadequacy of the Regional Concept, London Essays in Geography, edd. L.D. Stamp and S.W. Wooldridge, pp. 151—174. (анг.)
- ^ Schaefer, F.K. (1953): Exceptionalism in Geography: A Methodological Examination, Annals of the Association of American Geographers, vol. 43, pp. 226—245. (анг.)
- ^ Никитин А. О. Краеведение между исследованием и мифом // Пятые Яхонтовские чтения. Материалы межрегиональной научно-практической конференции. Рязань, 14-17 октября 2008 г. / Отв. ред. И. Г. Кусова. — Рязань, 2010. — С. 21-43.
- ^ а б в Новая спэцыяльнасьць «рэгіёназнаўства» адкрыецца ў БДУ(недаступная спасылка). — BELTA
- ^ ПРЫКЛАДНЫ ВУЧЭБНЫ ПЛЯН (PDF). —Спэцыяльнасьць: 6-05-0222-02 Рэгіёназнаўства. — Прафілізацыя Блізкі Ўсход і Паўночная Афрыка. — МІНІСТЭРСТВА АДУКАЦЫІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Дергачёв В. А., Вардомский Л. Б. Регионоведение. — 2-е изд.. — М.: Юнити-Дана, 2010. — ISBN 978-5-238-01732-7 (рас.)