Рымагіл
Рымагіл | |
Рымагіл | |
Сьвяты | |
---|---|
Нарадзіўся | 600-е |
Памёр | 673 |
Дзень памяці | 3 верасьня |
Рымагіл[1][2], пазьней Рэмакле (лац. Rimagilus[3], франц. Remacle; ? — 673) — бэнэдыктынскі місіянэр і біскуп, Сьвяты.
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вырас пры аквітанскім герцаскім двары і навучаўся ў Сульпіцыя Пабожнага, біскупа Буржу. У 625 годзе стаў манахам у абацтве Люксэй, потым атрымаў сьвятарскае пасьвячэньне. Прыкладна ў 631 годзе Сьвяты Элігі заснаваў абацтва ў Саліньяку і паклікаў туды манахаў зь Люксэю, у тым ліку Рымагіла, які стаў першым абатам. Абацтва прытрымлівалася правілаў Люксэю. Аўдуін пісаў, што Саліньяк хутка набыў важнасьць. Асаблівую вядомасьць ён набыў сваім майстрамі-срэбранікамі[4].
Пазьней атрымаў даручэньне кіраваць таксама абацтвам Куньён у герцагстве Люксэмбург. Служыў дарадцам Зігебэрта III Аўстразійскага і пераканаў яго заснаваць кляштары ў Мальмэды (648 год) і Ставэля (650 год). Служыў там абатам.
Быў духоўным настаўнікам Сьвятога Трудо, Сьвятога Баболена, Сьвятога Тэадарда Маастрыскага і Сьвятога Лямбэрта.
Глядзіце таксама
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Chlumský J. sv. Rimagil, Životopisy svatých
- ^ Dynes W. Routledge Revivals: The Illuminations of the Stavelot Bible. — Routledge, 2017. P. 21.
- ^ Drees L. Der heilige Remaclus. — Verlag des Geschichtsvereins Zwischen Venn und Schneifel, 1967. S. 55.
- ^ Havard H. Histoire de l’orfèvrerie française. — Paris, 1896. P. 69.