Трсат
Трсат (па-харвацку: Trsat, па-італьянску: Tersatto, па-лацінску: Tarsatica) — частка харвацкага гораду Рыека, турыстычная славутасьць і месца паломніцтва каталікоў. Некалі было асобным мястэчкам.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]На месцы гораду ў дарымскі пэрыяд існавала кельцкае паселішча Тарсатыка і паселішча маракоў Лібурнія. Прыкладна ў сярэдзіну II ст. да н. э. Лібурнія была захоплена рымлянамі.
У VII стагодзьдзі сюды прыйшлі славяне і перамяшаліся зь мясцовым насельніцтвам.
У 799 годзе, падчас распаду Рымскай імпэрыі, згадваецца асада Трсата франкамі, імпэрыя якіх пашырылася да гэтым месцаў. У той год Эрык (герцаг Фрыўльскі) асадзіў крэпасьць Трсат (Тарсатыка), якая належыла князю Прыморскай Харватыі Вішэславу[1]. Але, падчас вядзеньня падрыхтоўчых асадных работ, атрад, у якім быў ўладар Фрыўля, патрапіў у засаду славянаў і быў цалкам зьнішчаны разам з герцагам.[2].
Пад канец жыцьця Вішэслава (памёр у 802 годзе) харваты падпісалі мірную дамову з франкамі, прызнаў сябе васаламі Францкай дзяржавы.
У 1288 годзе ў Вінадольскім законьніке паселішча згадваецца пад назвай Тарсатыка.
У 1466 годзе гэты рэгіён патрапіў у склад ўстрыйскай дзяржавы Габсбургаў, дзе ён называўся Фьюме (італьянцамі і вугорцамі) ці Флаўм (аўстрыйцамі). У гэты час Трсат робіцца прыгарадам будучага городу Рыека.
У складзе габсбурскай імпэрыі, пазьней Аўстра-Вугоршчыны, горад Фьюме і яго прыгарад-крэпасьць Трсат знаходзіліся да Первай сусьветнай вайны, за выключэньнем пэрыяду 1805—1813 гг., калі горад быў заняты напалеонаўскім войскам. У XV—XVIII стагодзьдзях Фьюме меў вельмі важнае значэньне ў аўстрыйскай імпэрыі, зьяўляючыся адзіным портам на Адрыятыцы, у той час як Істрыя і іншая Далмацыя належылі вэнэцыянскай рэспубліцы. Усе спробы вэнэцыянцаў захапіць Фьюме скончыліся беспасьпяхова.
Лесьвіца
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Яна пачынаецца на беразе ракі Р’ечына, побач з будынкам банку, і вядзе на плято вышынёй 138 мэтраў над узроўнем мора. Складаецца з 561 прыступак. Лесьвіца была пабудавана для пілігрымаў на іх шляху да Базыліка Дзевы Марыі (ці царквы Маці Божай Трсацкай). Будоўлю лесьвіцы пачаў Пэтар Кружыч у 1531 годзе, герой бітваў супраць туркаў, які збудаваў дольную частку лесьвіцы, пазьней пашыраную да 538 прыступак. У 18 стагодзьдзі на ўваходзе лесьвіцы была пабудаваная арка ў стылі барока. На працягу 15-18 стагодзьдзяў на лесьвіцы дабудоўваліся капліцы — па адной, кожнае стагодзьдзе.
Інфармацыя для турастаў
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Крэпасьць (замак) Трсат
- Базыліка Дзевы Марыі ці Маці Божай Трсацкай (XV ст) — адзін сямі сабораў краіны, які мае ганаровы статус «малой базылікі».
- Царква Сьвятога Юра
- Помнік папу рымскаму Яну Паўлу II
- Моглкі
- Ахвярня лесьвіца Пэтара Кружыча.
- Арка ў падножжа лесьвіцы Пэтара Кружыча.
Галерэя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]-
Крэпасьць Трсат
-
Статуя базыліску
-
Вэнэцыянскі леў каля ўваходу
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Stephen Gaži A history of Croatia, Philosophical Library, 1973, ст. 20
- ^ Хэгерманн Д. «Карл Великий», ст. 393—394
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Трсат — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў