Перайсьці да зьместу

Рыгор Рыгоравіч Осьцік

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Рыгор Осьцік
лац. Ryhor Ościk

Герб Трубы
Асабістыя зьвесткі
Памёр не раней за 20 траўня 1557 і не пазьней за 20 красавіка 1558[1][2][3][…]
Род Осьцікавічы
Бацькі Рыгор Осьцік[4]
Аляксандра Сьвірская[d][5]

Рыгор Рыгоравіч Осьцік (? — 1557) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Ваявода наваградзкі (1542—1544), кашталян віленскі (з 1544).

Быў старостам ковенскім (1539) і ўпіцкім (1546).

Зь літоўскага баярскага роду Осьцікаў, сын Рыгора Станіслававіча, ваяводы троцкага, і Аляксандры зь Сьвірскіх. Меў братоў Станіслава і Юрыя.

У 1519—1542 гадох быў крайчым вялікім літоўскім, у 1542—1544 гадох — ваяводам наваградзкім, з 1544 году — кашталянам віленскім. Быў у апазыцыі да роду Радзівілаў[6].

Ажаніўся з Настасьсяй, дачкой князя Міхайлы Мсьціслаўскага. Не пакінуў нашчадкаў.