Перайсьці да зьместу

Рыгор Булацкі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Рыгор Булацкі
Род дзейнасьці пэдагог, гісторык, журналіст
Дата нараджэньня 5 траўня 1921
Месца нараджэньня Мачулкі, Бабруйскі раён
Дата сьмерці 8 лютага 1999 (77 гадоў)[1]
Месца вучобы
Занятак журналіст
Навуковая сфэра гісторыя
Месца працы
Жонка Галіна Мікалаеўна
Дзеці Вячаслаў Булацкі,
Сяргей Булацкі,
Натальля
Узнагароды
Ордэн Айчыннай вайны 1 ступені
Ордэн Айчыннай вайны 1 ступені
Ордэн Чырвонай Зоркі
Ордэн Чырвонай Зоркі
Ордэн Чырвонай Зоркі
Ордэн Чырвонай Зоркі

Рыгор Васілевіч Булацкі (5 траўня 1921, в. Мачулкі, Бабруйскі раён — 8 лютага 1999[2]) — беларускі пэдагог, гісторык, журналіст. Доктар гістарычных навук (1971), прафэсар (1972). Ляўрэат прэміі Саюзу журналістаў СССР (1980) і Саюзу журналістаў РБ (1995).

Зь беларускае шматдзетнае сялянскае сям’і, сын Васіля Аляксандравіча й Дар’і Кузьмінічны Булацкіх. У 1939 скончыў сярэднюю школу ў Гарбацэвічах. Яшчэ ў школе супрацоўнічаў з Бабруйскай газэтай. Паступіў у БДУ, але вучыцца не давялося, бо быў прызваны ў Чырвоную Армію.

У жніўні 1941 скончыў Мэлітопальскую авіяцыйную вучэльню. Трапіў у авіяцыйны полк на Далёкім Усходзе. Разам зь сябрамі-летчыкамі Васілём Ульянавым і Аляксеем Пятровым у 1943 набылі на ўласныя ашчаджэньні самалёт. У складзе 452-га бамбардзіровачнага авіяполку, які ўваходзіў у склад 218-е бамбардзіровачнае авіядывізіі 5-е паветранае арміі 2-га Ўкраінскага фронту, удзельнічалі ў баёх на франтох Украіны, Румыніі, Вугоршчыны, Чэхаславаччыны, Югаславіі, Аўстрыі. Быў цяжка паранены. У 1946 дэмабілізаваны як інвалід вайны. За асабістыя мужнасьць і гераізм узнагароджаны двума ордэнамі Чырвонай Зоркі, ордэнам Айчыннай вайны I ступені, "Знак Пашаны", многімі мэдалямі, ў тым ліку «За ўзяцьце Будапэшту».

У 1946—1951 навучаўся на журналіцкім аддзяленьні філфака БДУ. Працаваў ва ўнівэрсытэцкай шматтыражнай газэце, працягваючы вучобу ў асьпірантуры. З 1954 старшы выкладчык БДУ, намесьнік дэкана філфака і загадчык аддзяленьня журналістыкі. У 1967—1981 першы дэкан факультэта журналістыкі.

Рыгор Булацкі — аўтар больш за 200 навуковых прац, у тым ліку больш чым 20 манаграфіяў, падручнікаў і вучэбна-мэтадычных дапаможнікаў. Пад яго кіраўніцтвам абаронена больш за 40 кандыдацкіх і пры яго ўдзеле 3 доктарскія дысэртацыі. У сваіх навуковых працах дасьледаваў гісторыю беларускай журналістыкі, публіцыстычную дзейнасьць некаторых беларускіх пісьменьнікаў, рабкораўскі рух на Беларусі.

Ажаніўся ў 1948. З жонкай Галінай Мікалаеўнай з Бабруйску меў трох дзяцей:

Унук Павал Булацкі — тэлевядучы, ляўрэат прэміі «Тэлевяршыня».

  • Булацкий Р. В. Вера Хоружая — революционер, публицист. — Мн., 1973. (у сааўт. з С. У. Талапінай).
  • Булацкі Р. В. Гісторыя беларускай журналістыкі. — Мн., 1979. (у сааўт. з У. І. Сачанкам, С. В. Говіным).
  • Булацкий Р. В. Кузьма Чорный — публицист. — Мн., 1972.
  • Булацкий Р. В. Ленинской гвардии солдат. — Мн., 1970.
  • Булацкий Р. В. Луначарский — революционер-публицист. — Мн., 1971.
  • Булацкий Р. В. Оружием слова. — Мн., 1968.
  • Булацкий Р. В. Первые рабселькоры Белоруссии. — Мн., 1969.
  • Булацкий Р. В. Печать Белорусии в период завершения реконструкции народного хозяйства республики. — Мн., 1960.
  • Булацкі Р. В. Платон Галавач — публіцыст. — Мн., 1973.
  • Булацкий Р. В. П. Н. Лепешинский. — М., 1973.
  1. ^ "Булацкі, Рыгор Васілевіч" База зьвестак «Навукоўцы Беларусі» Праверана 26 сьнежня 2012 г.
  2. ^ Григорий Васильевич Булацкий (рас.) Авиаторы второй мировой Праверана 26 сьнежня 2012 г.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]