Руіны касьцёла ў Тжэсачы
Славутасьць | |
Руіны касьцёлу ў Тжэсачы
Ruiny kościoła w Trzęsaczu | |
Краіна | Польшча |
Месцазнаходжаньне | Трэсач[d] |
Адрас | Trzęsacz, ul. Klifowa |
Каардынаты | 54°04′40″ пн. ш. 14°59′34″ у. д. / 54.07778° пн. ш. 14.99278° у. д.Каардынаты: 54°04′40″ пн. ш. 14°59′34″ у. д. / 54.07778° пн. ш. 14.99278° у. д. |
Канфэсія | Евангелічна-Аўгсбургская царква ў Польшчы[d] |
Архітэктурны стыль | готыка |
Дата заснаваньня | 1124 |
Дата скасаваньня | 1900 |
Статус | нерухомая славутасьць[d] |
Стан | руіны |
Сайт | muzeumtrzesacz.pl/en |
Руіны касьцёлу ў Тжэсачы | |
Руіны касьцёлу ў Тжэсачы на Вікісховішчы |
Руіны касьцёлу ў Тжэсачы ― ацалелыя фрагмэнты будынку старажытнай царквы, пабудаванай у вёсцы Тжэсач, Грыфіцкі павет, Заходнепаморскае ваяводзтва, Польшча.
Першы храм, пабудаваны з дрэва, была ўзьведзены ў вёсцы ў 1124 годзе; другі, зроблены з цэглы, ― прыкладна каля 1270 году; і, нарэшце, трэці ― напрыканцы XIV ці пачатку XV стагодзьдзя. На той момант ён знаходзіўся амаль у двух кілямэтрах ад мора. Акрамя касьцёлу, на поўнач ад вёскі Тжэсач раней таксама была яшчэ адна вёска, якая цалкам сышла пад ваду. Першапачаткова храм быў каталіцкім, але напачатку XVI стагодзьдзя, пасьля пачатку Рэфармацыі, стаў пратэстанцкай. Паводле дадзеных некаторых летапісаў, гэты касьцёл быў трэцім хрысьціянскім храмам у Памяраніі[1].
Абразія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Зь цягам часу працэс абразіі (больш шырока вядомай як эрозія), наблізіў воды Балтыйскага мора да храму. Вада падступала з году ў год: ў 1750 годзе мора знаходзілася ў 58 мэтрах ад яго; у 1771 годзе сышла пад ваду частка могілак, а 1820 годзе дыстанцыя скарацілася да 13 мэтраў. Нарэшце, 2 жніўня 1874 г., у храме прайшла апошняя служба. Потым усе царкоўныя рэчы былі перавезены ў Катэдральны сабор у Камень-Паморску, за выключэньнем трыптуху, які цяпер захоўваецца ў касьцёле ў вёсцы Рэвель. У 1885 годзе храм апынуўся стаячым над прорвай і, з дазволу прускага ўраду, быў канчаткова пакінуты і зь яго зьнялі дах[2].
У ноч з 8 на 9 красавіка 1901 году найбольш слабая паўночная сьцяна касьцёлу павалілася. На працягу наступных гадоў, па частках, большую частку будынка паглынула мора, якое ўпарта рухалася на поўдзень, забіраючы зямлю. 1 лютага 1994 году абрынулася частка паўднёвай сьцяны.
Згодна з дадзенымі навукоўцаў, з канца XIX стагодзьдзя мора займала прыкладна 40 сантымэтраў зямлі ў год. Зь цягам часу мясцовыя органы ўлады — як Прусіі, а пасьля 1945 году, Польшчы, — спрабавалі выратаваць храм, усталёўваючы бэтонныя блёкі, але ўсе спробы былі беспасьпяховыя. У цяперашні час вядуцца інтэнсіўныя працы па выратаваньню руін, паколькі яны зьяўляюцца адзінымі ў сваім родзе ў Эўропе. Паводле аднаго з такіх праектаў, апошнія рэшткі сьцяны павінны быць перавезеныя на поўдзень, далей ад мора, аднак рызыка поўнага развалу — занадта высокая[3].
Галерэя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]-
1870 год
-
1870 год, касьцёл звонку
-
1870 год, касьцёл звонку, выгляд з захаду
-
1930, выгляд з усходу
-
1930, выгляд з паўночнага захаду
-
1934, выгляд з паўночнага захаду
-
1965, выгляд з паўночнага захаду
-
1971, выгляд з усходу
-
2014, выгляд з паўночнага захаду
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Trzęsacz. web-beta.archive.org. Праверана 2017-04-07 г.
- ^ Ryszard Schmidt Wybrzeże Rewalskie - Ruiny Kościoła w Trzęsaczu. www.wybrzeze-rewalskie.pl. Праверана 2017-04-07 г.
- ^ Akademicki Klub Turystyczny 'Kroki' AKT Kroki - Ciekawe Miejsca - Trzęsacz. web-beta.archive.org. Праверана 2017-04-07 г.(польск.) . web-beta.archive.org. Праверана 7 красавіка 2017.