Рух за жыцьцё
Рух за жыцьцё — міжнародны грамадзкі рух у абарону права на жыцьцё чалавека з часу зачацьця.
Узьнік у адказ на пераўтварэньне акушэрства з родадапамогі ў пераважна ўчыненьне спарону без патрэбы ратаваньня жыцьця цяжарнай жанчыны. Прадугледжвае вяртаньне да чалавечнага падыходу ў мэдыцыне з ратаваньнем жыцьцяў абодвух пацыентаў пры цяжарнасьці — маці і дзіця. Прызнае спарон у якасьці грамадзкай зьявы, што нішчыць жыцьцё дзіцяці і здароўе жанчыны. Прапануе выкладаньне са школы пра каштоўнасьць чалавечага жыцьця з моманту зачацьця. Выступае ў абарону права на нараджэньне дзіцяці і на мацярынства ад абмежаваньняў і грэбаваньня. Таксама рух патрабуе адкрыцьця службаў дапамогі ў захаваньні цяжарнасьці пры паліклініках з удзелам акушэра-гінэколяга, псыхоляга, сацыяльнага працаўніка і праўніка. Пры гэтым прапануецца адмовіцца ад службаў «плянаваньня сям’і», якія схіляюць падлеткаў да раньняга сэксуалізаваньня, якое праз пашырэньне спаронаў вядзе да росту захваральнасьці на бясплоднасьць. Сярод іншага, рух за жыцьцё бароніць захаваньне жыцьця дзяцей з сындромам Даўна і выступае за дапамогу бацькам і матулям пры нараджэньні і выхаваньні дзяцей з парушэньнямі ў разьвіцьці[1].
Адпаведна рух падтрымлівае патрабаваньне да ўрадаў «забясьпечваць у максімальна магчымай ступені выжываньне» дзяцей незалежна ад нараджэньня паводле Канвэнцыі аб правах дзіцяці 1989 году, прэамбула якой падкрэсьлівае: «дзіця, з прычыны яго фізычнай і разумовай нясталасьці, мае патрэбу ў спэцыяльнай ахове і клопаце, уключаючы належную прававую абарону, як да, так і пасьля нараджэньня»[2].
Эўропа
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У 2000-я гады італьянскі рух за жыцьцё пашырыўся настолькі, што 90% лекарак і лекараў сталі адмаўляцца перарываць цяжарнасьць. У Гішпаніі праз прыхільнасьць да руху сярод выбарцаў дапушчальнасьць спарону абмежавалі выпадкамі пагрозы жыцьцю цяжарнай жанчыны, а да 3-х месяцаў цяжарнасьці — выпадкамі яе наступленьня ў выніку згвалтаваньня. У Расеі пад уплывам руху за жыцьцё сталі ствараць магчымасьці пражываньня для цяжарных жанчынаў, якія пазбавіліся падтрымкі мужа і бацькоў, каб уратаваць дзіця. Таксама ў Эўропе рух пасадзейнічаў адкрыцьцю сеткі скрыняў для падкідкаў, адкуль немаўлятаў забіраюць на ўсынаўленьне[1].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б Сьвятлана Барысенка. «Няма аргумэнтаў, каб апраўдаць аборт» // Краіна здароўя. — 29 студзеня 2014. — № 1 (312).
- ^ Канвэнцыя аб правах дзіцяці // Пачатковая школа : часопіс. — 1992. — № 1—3. — С. 3—5; 3—5; 6—8. — ISSN 0869-3501.
Гэта — накід артыкула. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |