Руслан Хайхароеў
Руслан Хусэйнавіч Хайхароеў (1963 — 8 верасьня 1999) — чачэнскі вайсковы дзеяч, удзельнічаў у Першай і Другой расейска-чачэнскай войнах. Брыгадны генэрал войскаў Ічкерыі.
Жыцьцё да вайны
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Да вайны з Расеяй быў простым рабочым у мясцовым калгасе, што быў у ваколіцах вёскі Бамут.
На вайне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]З пачаткам Першай расейска-чачэнскай вайны пачаў кіраваць чачэнскім аддзелам на захадзе Ічкерыі. Расейскае войска доўга не магло ўвайсьці ў вёску Бамут з-за добрага адпору чачэнскіх аддзелаў, якімі кіраваў Р. Хайхароеў. Абвінавачваўся расейцамі ў жорсткасьці да палонных, у падрывах бомбаў на расейскіх землях (У Маскве – 11 чэрвеня і 11 ліпеня 1996 году выбух у тралейбусе).
Міжваенны час 1996-1999 гады
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Руслан Хайхароеў і яго людзі займаўся тайнай вайной з расейскімі службамі (ФСБ і г.д.). Таксама спрабаваў вызваляць з палону расейцаў за выплату грошай іх родзічамі.
Сьмерць
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У жніўні 1999 году Р. Хайхароеў удзельнічаў разам зь іншымі чачэнцамі ў вайне з Расеяй у Дагестане. Быў паранены. 8 верасьня 1999 году Р. Хайхароеў памёр у Ічкерыі, ва Ўрус-Мартане, у лякарні ад ранаў. Іншая вэрсія сьмерці была распаўсюджана расейцамі: Р. Хайхароеў быў забіты сваімі чачэнцамі ў сваёй хаце ў вёсцы Бамут, якія яму помсьцілі за забойства іх родзічаў.