Ружанская сынагога

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Гэта састарэлая вэрсія гэтай старонкі, захаваная ўдзельнікам EmausBot (гутаркі | унёсак) у 11:50, 7 кастрычніка 2012. Яна можа істотна адрозьнівацца ад цяперашняй вэрсіі.
Славутасьць
Ружанская сынагога
Сучасны стан (2012)
Сучасны стан (2012)
Краіна Беларусь
Мястэчка Ружаны
Каардынаты 52°51′54.17″ пн. ш. 24°53′18.31″ у. д. / 52.8650472° пн. ш. 24.8884194° у. д. / 52.8650472; 24.8884194Каардынаты: 52°51′54.17″ пн. ш. 24°53′18.31″ у. д. / 52.8650472° пн. ш. 24.8884194° у. д. / 52.8650472; 24.8884194
Канфэсія юдаізм
Тып будынка сынагога
Дата заснаваньня XVIII стагодзьдзе
Дата скасаваньня 1940
Статус ахоўваецца дзяржавай
Стан закінутая
Ружанская сынагога на мапе Беларусі
Ружанская сынагога
Ружанская сынагога
Ружанская сынагога
Ружанская сынагога на Вікісховішчы

Ружа́нская сынаго́га — былая сынагога ў Ружанах на вуліцы Якуба Коласа, 6. Помнік эклектычнай архітэктуры.

Мінуўшчына

Сынагога была збудаваная напрыканцы XVIII стагодзьдзя як копія слонімскай у маштабе 1:3.

У другой палове XIX стагодзьдзя побач з сынагогай была пабудаваная жыдоўская школа ў адзіным архітэктурным стылі.

Сынагога дзейнічала да 1940 року, пасьля чаго была зачыненая савецкімі ўладамі. Па Другой сусьветнай вайне ў будынку ешывы месьціліся пасьлядоўна склады, млын, кацельня, гараж мясцовага прадпрыемства[1]. Будынак самой сынагогі закінуты і паступова разбураецца.

Архітэктура

Аднапавярховы будынак на высокім падмурку, па пэрымэтры дэкараваны пілястрамі і гзымсамі. Вокны завершаныя паўкруглымі абрамленьнямі.

Унутры часткова захаваліся насьценныя фрэскі і надпісы. Па цэнтры будынку ў неблагім стане біма — адна зь нямногіх, што захаваліся ў Беларусі.

Крыніцы і заўвагі

Літаратура

  • Свод памятников истории и культуры Белоруссии. Брестская область // / Редкол.: С. В. Марцелев (гл. ред.) и др. — Мн.: БелСЭ, 1990. — 424 с. — ISBN 5-85700-017-3

Вонкавыя спасылкі

Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр  112Г000645

Ружанская сынагогасховішча мультымэдыйных матэрыялаў