Роўэн Вайн
| Роўэн Вайн | ||
![]() | ||
| Пэрсанальная інфармацыя | ||
|---|---|---|
| Нарадзіўся | 21 верасьня 1982[1] (43 гады)
| |
| Рост | 185 см | |
| Пазыцыя | нападнік | |
| Клюбы | ||
| Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
| 2000—2005 | Портсмут | 13 (0) |
| 2002—2003 | → Брэнтфард | 42 (10) |
| 2003—2004 | → Колчэстэр Юнайтэд[d] | 35 (6) |
| 2004—2005 | → Лутан Таўн | 45 (9) |
| 2005—2007 | Лутан Таўн | 57 (22) |
| 2007—2008 | Бірмінггэм Сіці | 17 (1) |
| 2007—2008 | → Кўінз Парк Рэйнджарз | 18 (4) |
| 2008—2012 | Кўінз Парк Рэйнджарз | 51 (5) |
| 2010 | → Гал Сіці | 5 (0) |
| 2010 | → Брэнтфард | 0 (0) |
| 2011 | → Мілтан-Кінз Донз[d] | 17 (1) |
| 2011 | → Эксэтэр Сіці[d] | 5 (0) |
| 2012 | → Джылінггэм[d] | 9 (1) |
| 2012—2013 | Сэнт-Джонстан | 35 (7) |
| 2013—2014 | Гібэрніян | 10 (0) |
| 2014 | Грынак Мортан | 12 (4) |
| 2015 | Ўэлінг Юнайтэд[d] | 2 (1) |
| 2015 | Гавант энд Ўотэрлувіл[d] | 0 (0) |
| 2015 | Госпарт Бора[d] | 7 (3) |
| 2015—2016 | Бэйзынгсток Таўн[d] | 6 (1) |
| 2017 | Госпарт Бора[d] | 3 (0) |
| 2017 | Саўтгал[d] | 10 (4) |
| 2017 | Гайз энд Ідынг[d] | 5 (1) |
| 2017—2018 | Гартлі-Ўінтні[d] | 15 (9) |
| 2018 | Госпарт Бора[d] | 11 (3) |
| 2018 | Олзфард Таўн[d] | |
| 2018 | Гартлі-Ўінтні[d] | 6 (2) |
| 2018—2019 | Саўтгал[d] | 8 (3) |
| 2019 | Маніфілдс[d] | |
| 2019 | Тадлі Калева[d] | |
| 2020—2021 | Гэмэл Гэмпстэд Таўн[d] | |
Роўэн Льюіс Вайн (па-ангельску: Rowan Lewis Vine; нар. 21 верасьня 1982 году, Бэйзынгсток, Ангельшчына) — ангельскі футбаліст, нападнік.
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Вайн пачаў сваю кар’еру ў клюбе «Портсмут», гуляючы за моладзевую каманду клюбу. Дэбютаваў у складзе каманды ў сьнежні 2000 году ў матчы супраць «Шэфілд Юнайтэд», якая скончылася безвынікова — 0:0[2]. Роўэн спрабаваў зачапіцца за асноўны склад, але ў сэзоне 2002—2003 гадоў быў адпраўлены ў арэнду ў клюб «Брэнтфард», дзеля падвышэньня сваіх навыкаў. У новым клюбе Вайн правёў уражлівы сэзон, але нягледзячы на гэта ён зноўку быў аддадзены ў арэнду, на гэты раз у «Колчэстэр Юнайтэд».
Трэці год запар Вайн правёў увесь сэзон на правах арэнды, наступным клюбам стаў «Лутан Таўн» у сэзоне 2004—2005 гадоў[2][3]. Дзевяць галоў Вайна за клюб дапамаглі «Лутан Таўну» зацьвердзіцца ў Лізе 1. Пасьля сэзону Лутан выкупіў правы на гульца, як мяркуецца, за 250 тысяч фунтаў[4].
11 студзеня 2007 году за 2,5 млн фунтаў стэрлінгаў Вайн перайшоў у табар клюбу «Бірмінггэм Сіці», аднак сума дамовы пазьней узрасла да 3 млн, дзякуючы таму, што «Бірмінггэм» атрымаў прасоўваньне ў Прэм’ер-лігу ў канцы сэзону[5]. За новы клюб Вайн адзначыўся толькі аднойчы, то бок у гульні супраць «Дэрбі Каўнці», якая скончылася зь лікам 1:0[2][6].
Пасьля «Бірмінггэм Сіці» Вайн выступаў за «Кўінз Парк Рэйнджарз», шмат часу праводзячы ў арэндах у розным ангельскіх клюбах. 31 ліпеня 2012 году Роўэн падпісаў кантракт з клюбам шатляндзкай Прэм’ер-лігі «Сэнт-Джонстан», дзе раней быў на праглядзе[7]. На наступны сэзон 12 ліпеня 2013 году Вайн падпісаў аднагадовы кантракт з «Гібэрніянам», да якога далучыўся разам са сваім партнэрам па камандзе Лаямам Крэйгам[8].
Падчас закрыцьця трансфэрнага вакна ў студзені 2014 году Вайн быў падпісаны клюбам «Грынак Мортан»[9]. Аднак, ужо ўлетку таго ж году Роўэн сышоў з клюбу.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Rowan Vine // Transfermarkt (мн.) — 2000.
- 1 2 3 Rowan Vine career statistics. soccerbase.com.
- ↑ Luton hold onto Vine. BBC.
- ↑ Hatters seal permanent Vine deal. BBC.
- ↑ Birmingham complete Vine signing. BBC.
- ↑ Birmingham 1–0 Derby. BBC.
- ↑ St Johnstone hand former QPR striker Rowan Vine a contract. BBC Sport.
- ↑ Hibernian secure double signing of Kevin Thomson and Rowan Vine. STV.
- ↑ Morton seal Rowan Vine signing. Greenock Telegraph.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Профіль на афіцыйным сайце КПР
- Статыстыка на сайце Soccerbase
- Нарадзіліся 21 верасьня
- Нарадзіліся ў 1982 годзе
- Нарадзіліся ў Гэмпшыры
- Футбалісты клюбу «Портсмут»
- Футбалісты клюбу «Брэнтфард»
- Футбалісты клюбу «Колчэстэр Юнайтэд»
- Футбалісты клюбу «Лутан Таўн»
- Футбалісты клюбу «Бірмінггэм Сіці»
- Футбалісты клюбу «Кўінз Парк Рэйнджарз»
- Футбалісты клюбу «Гал Сіці»
- Футбалісты клюбу «Мілтан-Кінз Донз»
- Футбалісты клюбу «Экзэтэр Сіці»
- Футбалісты клюбу «Джылінггэм»
- Футбалісты клюбу «Сэнт-Джонстан» Пэрт
- Футбалісты клюбу «Гібэрніян» Эдынбург
- Футбалісты клюбу «Грынак Мортан»
- Футбалісты клюбу «Ўэлінг Юнайтэд»
- Ангельскія футбалісты
