Перайсьці да зьместу

Розмары Клуні

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Клуні.
Розмары Клуні
па-ангельску: Rosemary Clooney
Дата нараджэньня 23 траўня 1928(1928-05-23)[1][2][3][…]
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 29 чэрвеня 2002(2002-06-29)[1][3][4][…] (74 гады)
Месца сьмерці
Прычына сьмерці рак лёгкіх
Месца вучобы
Занятак сьпявачка, акторка, джазвумэн, сцэнарыстка, тэлеактор, кінаакторка, аўтабіёграф
Навуковая сфэра сўінг[5], музыка да фільму[d][5], джаз[5], сьпеў[5] і акторства[d][5]
Жанры поп
Вакал кантральта[d]
Інструмэнты голас[d]
Лэйблы Concord Jazz[d], Decca Records[d], Columbia Records[d], Philips Records[d], MGM Records[d] і RCA Records[d]
Дзеці Miguel Ferrer[d], Rafael Ferrer[d], Monsita Ferrer[d] і Gabriel Ferrer[d][6]
Узнагароды
Сайт rosemaryclooney.com

Розмары Клуні (па-ангельску: Rosemary Clooney, 23 траўня 1928 — 29 чэрвеня 2002) — амэрыканская эстрадная сьпявачка і акторка сярэдзіны ХХ стагодзьдзя. Цётка актора Джорджа Клуні.

Кар’еру сьпявачкі пачала ў 1940-я гады, выступала ў дуэце з сваёй роднай сястрой Бэці. У першай палове 1950-х гадоў Розмары стала адной з найпапулярнейшых сьпявачак ЗША. Ейныя песьні «Come On-a My House» (1951), «Half As Much» (1952), «Hey There» (1953) і «This Ole House» (1954) займалі першыя радкі ў амэрыканскіх топ-сьпісах найбольш пасьпяховых музычных твораў у рэйтынгу Billboard Hot 100.

У 1953 годзе Розмары ўзяла шлюб з ўладальнікам ўзнагароды «Оскар» кінаакторам Хасэ Фэрэрам. У гэтым шлюбе нарадзіліся сыны Мігель і Рафаэль, якія таксама, як і бацька, сталі кінаакторамі. З надыходам эпохі рок-н-ролу папулярнасьць сьпявачкі пачала зьмяншацца. У яе пачаліся праблемы з псыхікай, асабліва пасьля таго, як Клуні стала сьведкам забойства Робэрта Кенэдзі. Сытуацыя з псыхічным станам ускладнялася тым, што Розмары Клуні ўжывала наркотыкі.

Памерла 29 чэрвеня 2002 года ад раку лёгкіх.

  1. ^ а б Rosemary Clooney // Encyclopædia Britannica (анг.)
  2. ^ Rosemary Clooney // Internet Broadway Database (анг.) — 2000.
  3. ^ а б Rosemary Clooney // FemBio database (ням.)
  4. ^ Rosemary Clooney // GeneaStar
  5. ^ а б в г д Нацыянальная служба Чэскай рэспублікі
  6. ^ Geni.com (мн.) — 2006.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]