Перайсьці да зьместу

Родалюб Вулавіч

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Родалюб Вулавіч
па-сэрбску: Родољуб Вуловић / Rodoljub Vulović
Дата нараджэньня 1 траўня 1955 (69 гадоў)
Месца нараджэньня Біеліна, НР Босьнія й Герцаґавіна, ФНРЮ
Грамадзянства Югаславія СФРЮ
Рэспубліка СэрбскаяБосьнія і Герцагавіна Босьнія і Герцагавіна
Сэрбія Сэрбія
Прафэсія сьпявак
Гады дзейнасьці 1972—1997
Псэўданімы Roki
Жанры турба-фолк
Інструмэнты ґітара
Псэўданімы Рокі (па-сэрбску: Роки / Roki)
Лэйблы RSV
Сайт Рокі Вулавіч YouTube

Родалюб «Рокі» Вулавіч (па-сэрбску: Родољуб Роки Вуловић / Rodoljub Roki Vulović, нарадзіўся 1 траўня 1955 у Біеліне) — югаслаўскі сэрбскі сьпявак, аўтар ды выканаўца песень пра Югаслаўскія войны, у цяперашні час дырэктар Палітэхнічнае й фармацэўтычнае школы Біеліны.

Нарадзіўся ноччу з 30 красавіка па 1 траўня 1955 року ў Біеліне (гістарычная вобласьць Сэмбэрыя, цяпер Босьнія й Герцаґавіна). Скончыў тэхнічную школу імя Міхайла Пупіна ў Біеліне па адмысловасьці «інжэнэр-тэхноляґ», пасьля чаго ўладкаваўся ў школу асьпірантам, дзе і стаў працаваць выкладчыкам. У бытнасьць выкладаў да 8 прадметаў.

Музычная кар’ера ў СФРЮ

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Музычную кар’еру Рокі Вулавіч пачаў 1972 годзе, калі выйшла яго кружэлка «Кристина» зь дзьвюма песьнямі: «Кристина» й «Немоj да ме заборавиш». Кружэлку выпусьціла бялградзкае прадпрыемства «Jуго-плоче» ў сэрыі «Млади талентови»: тады Вулавіч перамог у музычным конкурсе. У 1988 годзе выйшаў другі альбом Вулавіча «Паша», які зьявіўся дзякуючы сумесным намаганьням кампазытара Мілутына Захара Попавіча й Рокі Вулавіча. Загалоўную песьню альбома выконвалі Рокі ды жонка Мілутына Попавіча Гордана Лазаравіч.

Пасьля выйсьця «Пашы» Вулавіч пачаў гастраляваць з канцэртамі, пабываўшы ў шэраге эўрапейскіх краінаў зы значнаю сэрбскаю дыяспараю. Да распаду Югаславіі Вулавіч пабываў у ЗША ў свайго стрыечнага брата на вайсковай базе, дзе, апроч канцэрту адбылася ўрачыстая вячэра. Падчас аднаго з вандраваньняў у Харватыю ў 1990 годзе Вулавіч у гатэлі пачуў размову двох харватаў з адміністрацыі, якія абразьліва выказваліся аб сэрбах, якія наведваюць гатэль. З гэтага моманту Вулавіч з прынцыпу не наведвае Харватыю і не набывае адтуль тавары.

Грамадзянская вайна ў Югаславіі пачалася 1991 року. Біеліна стала першым местам Босьніі й Герцаґавіны, зь якога прагналі мусульманскіх баевікоў Аліі Ізэтбэґавіча. З захопу гэтых местаў сэрбскімі фармаваньнямі Ж. Ражнатавіча (Аркана) й В. Шэшэля, уласна і пачаліся актыўныя вайсковыя дзеі ў Босьніі. Пасьля трохдзённых баёў места занялі добраахвотнікі Сэрбскае добраахвотчае ґвардыі і служачыя ваеназаванага крыла Сэрбскае дэмакратычнае партыі. Падас баёў быў цалкам разбураны цэнтар места, пацярпеў і родны дом Вулавіча на вуліцы Гаўрылы Прынцыпа.

Вулавіч, нягледзячы на пярэчаньні жонкі, адправіўся добраахвотнікам у 1-ю Сэмбэрскую лёгкую пяхотную брыґаду, у выведчы падразьдзел 2-га баталёну. Ён удзельнічаў у баях за Маевіцу, а свае ўражаньні адлюстраваў у касэтныі альбоме «Семберски jунаци» (па-сэрбску: Сэмбэрскія героі) зь дзевяцьцю песьнямі. Частка песень была прысьвечаная яго сябрам, саслужыўцам па брыґадзе і камандзірам усіх трох батальёнаў брыґады Кікору, Зорану й Влада — усе трое згаданыя ў песьні «Jунаци из 1. Семберске бригаде» (па-сэрбску: Героі з 1-е Сэмбэрскае брыґады). Астатнія былі прысьвечаныя ўсім іншым героям абароны Сэмбэрыі. Альбом перавыдаваўся на аўдыё- і выдэакасэтах (часьцяком «пірацкім» спосабам), і абсалютна на ўсе песьні былі зьнятыя відэакліпы. Распаўсюднікам была Армія Рэспублікі Сэрбскае, усе сродкі ад продажу йшлі на лячэньне параненых жаўнераў. Кліпы паказваліся на далябачаньні Сэрбіі. У далейшым усё альбомы запісваліся на студыі «Ортаци» ў вёсцы Лозьніца на Маевіцы.

Пасьля посьпеху першага альбому Рокі перайшоў у ґвардзейскі падразьдзел «Пантэры» Арміі Рэспублікі Сэрбскае, дзе набіраў навабранцаў і адказваў за камплектаваньне. 1993 року выйшаў другі альбом «Гарда „Пантери“» (па-сэрбску: Ґвардыя "Пантэры"), права на які были перададзеныя самому ґвардзейскаму падразьдзелу. У пачатку 1994 року з Рокі зьвязаўся па далягуке палкоўнік Пэра Чоліч, камандзір 5-е Козарскае лёгкае пяхотнае брыґады, які асабіста папрасіў Рокі запісаць альбом пра байцоў яго падразьдзелу. Рокі прыняў прапанову: 5-я Козарская брыґада згуляла вырашальную ролю ў апэрацыі «Калідор» 1992 року і тым самым праславілася на ўсю краіну. Чоліч чатыры разы пабываў у гасьцях у Вулавіча і шматлікае распавёў пра сваіх падначаленых, а таксама пра іх удзел ў баях за Сэрбскую Пасавіну. Усе тэксты песень да альбому, які атрымаў назву «Jунаци Козарски» (па-сэрбску: Волаты Козарскія), Рокі пісаў асабіста пры актыўным удзеле сваёй жонкі. Паколькі Вулавіч не служыў у Козарскай брыґадзе і ня ўдзельнічаў у баях за тыя месцы, Чоліч асабіста падказваў яму імёны людзей і назвы мейсцаў.

1995 року Рокі Вулавіч выпускае свой пяты альбом «Црни бомбардер» (па-сэрбску: Чорны бамбавік), які скончыў цыкл альбомаў пра вайну, а 1997 року выходзіць шосты альбом «Због тебе» (па-сэрбску: Дзеля цябе). Пасьля гэтага Рокі канчае сваю музычную кар’еру і вяртаецца да выкладніцкае дзейнасьці, але заразом застаецца да гэтага часу адным з найпапулярнейшых выканаўцаў на тэрыторыі былое Югаславіі і часам ўдзельнічае ў ґастролях па сьвеце.

У цяперашні час Рокі працягвае працаваць выкладнікам. Прапрацаваўшы дастаткова доўга ў тэхнічнай школе імя Міхайла Пупіна, ён перабраўся ў 2000-я ў Палітэхнічную й фармацэўтычную школу. Таксама ён займае пасаду кіраўніка вобласнага цэнтру занятасьці. За сваё жыцьцё ён пабываў у шматлікіх краінах Эўропы з ґастролямі: у Францыі, Італіі, Аўстрыі й Нямеччыне. Адзінаю буйнаю заходнеэўрапейскаю краінаю, якую ён не наведваў, застаецца Гішпанія; таксама Рокі марыць пабываць у Расеі, куды ўжо зьдзейсьнілі паездку яго дачка і жонка. Тэж 7 лютага 2018 апублікпваў новую песьню "U srcu te čuvam"[1].

Адзін раз Рокі паспрабаваў даць ґастролі ў ЗША адмыслова для сэрбскае грамады, аднак у амбасадзе ЗША ў другой палове 1990-х рокаў яму настойліва адмовілі ў выдачы візы з розных прычынаў. Напрыканцы амбасадор ЗША заявіў, што Рокі быццам выконваў «рэвалюцыйныя песьні», якія мелі антыамэрыканскі й антынатаўскі характар. Абураны РоКі ў знак пратэсту сышоў з амбасады і з тых часоў больш не зьбіраецца наведваць ЗША.

Бацька — удзельнік Другое сусьветнае вайны, 1941 рокам трапіў у палон і быў дасланы на працу ў Нямеччыну, адкуль зьвярнуўся толькі ўжо пасьля канчатку вайны. Ёсьць родныя, брат (жыве ў вёсцы Ортацы на Маевіцы, ля мястэчка Ўглевік) і сястра (замужем, жыве ў Бялградзе), а таксама стрыечны брат (у 1970-я рокі ўехаў у ЗША, дзе працягнуў службу ў войску). Прадзед родам з Чарнагорыі.

Жонка Еліца (філёляґ паводле асьветы), сын Владо, дачка Міля. Жонка стала суаўтарам тэкстаў шматлікіх песень Рокі. Уся сям’я здымалася ў разнастайных кліпах Вулавіча: так, яна цалкам зьяўляецца ў кліпе на песьню «Чуjте Срби свиjета» (па-сэрбску: Пачуйце, сэрбы сьвету). Сын здымаўся ў кліпе на песьню «Гаврина бригада», дачка здымалася ў кліпе на песьню «Павловића чуприjа» (па-сэрбску: Павловичев мост) і сама сьпявала ў некаторых песьнях (так, яе вакал ё ў песьні «Пантери»).

Рокі вольна валодае францускаю й італьянскаю мовамі, а тэж тлумачыцца нямецкаю, якой яго вучыў бацька.

Вулавіч называе некалькі народнасьцей, якія ё лепшымі сябрамі сэрбаў: то расейцы, грэкі й славенцы. Крыху горш ён ставіцца да басьнійцаў, лічачы іх цалкам някепскімі людзьмі, калі іх не правакаваць. Нэўтральна ставіцца да альбанцаў, праблема якіх у Рэспубліцы Сэрбскай востра не стаіць, а тэж пагардліва выяўляецца пра французаў, якія здрадзілі сэрбам у Першую сусьветную вайну, даслаўшы ім абсалютна нягоднае зброю і запасы. Найгоршымі народамі Рокі клічыць харватаў і немцаў[2]: па-першае ён абвінавачвае ў ґенацыдзе сэрбаў у Першую сусьветную вайну й лічыць схільнымі да ґвалту; па-другое ён абвінавачвае ў разьвязваньні сусьветных войнаў і спробе нацкаваць харватаў на сэрбаў.

Не ўхваляе працэс эўраінтэґрацыі Сэрбіі, лічачы, што і Борыс Тадыч, і Томіслаў Нікаліч ня ўлічваюць меркаваньне народу.

  • Кристина (1972)[3]
  • Паша (1988)
  • Семберски jунаци (1992)
  • Гарда Пантери (1993)
  • Jунаци Козарски (1994)
  • Црни бомбардер (1995)
  • Због тебе (1997)
  • Отаџбини на дар (2001)

Героямі песень Рокі Вулавіча ё ня толькі шырока вядомыя сэрбскія героі югаслаўскіх войнаў, але й яго саслужыўцы ды камандзіры. Сярод іх вылучаюцца:

Манера здымку кліпаў

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асаблівасьць здымку кліпаў такая, што Рокі ў шматлікіх выпадках сам здымаў увесь відэашэраг. Асабіста ён здымаў панарамы Сэмбэрыі й Козары на летаке UTVA 75, які лічыўся ў брыґадзе «Пантэры». У кліпах дужа часта зьяўляюцца разбураныя пасьля вайсковых дзеяў і пакінутыя жаўнерамі ды цывільнымі жыхарамі вёскі: тым самым Вулавіч паказваў жаласныя наступствы вайны. Так, у кліпе «Кућни праг» (па-сэрбску: Парог дома) былі паказаныя руіны спаленага дома, па якіх хадзіла кацянё й жаласна мяўкаў.

  1. ^ Rodoljub Vulović Official (2018-02-07) Roki Vulović - U srcu te čuvam - NOVO (Official video 2018) Праверана 2018-02-14 г.
  2. ^ Клічыць іх «швабамі» — у сэрбскай мове гэта жарґонная назва немцаў, раўнацэннае беларускаму «фрыцы»
  3. ^ Не перавыдавалася
  4. ^ Памылкова лічыцца, што песьня прысьвечаная загінуламу ў баях Зорану Боравіну

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]