Раўнамерны рух
Выгляд
Раўнаме́рны рух — разнавіднасьць механічнага руху, калі цела (матэрыяльны пункт) пераадольвае аднолькавыя адлегласьці за аднолькавыя прамежкі часу.
Пры раўнамерным руху
- велічыня хуткасьці зьяўляецца пастаяннай велічынёй (яе напрамак можа зьмяняцца)
- тангенцыяльнае паскарэньне цела роўнае да нуля (нармальнае паскарэньне можа адрозьнівацца ад нуля)
- шлях, зроблены целам за некаторы адрэзак часу t, складае s = vt, дзе v — велічыня яго хуткасьці.
Такім чынам, раўнамерны рух можна вызначыць як рух з нязьменнай (па велічыні) хуткасьцю.