Рандэль (паэзія)
Выгляд
Рандэ́ль (па-француску: rondel, ад rond — круглы) — адна з так званых цьвёрдых формаў лірычнай паэзіі. Зьявіўся ў Францыі ў XIV стагодзьдзі.
Складаецца з 13 радкоў, мае наступную структуру: парадак рыфмаў — A-B-b-a a-b-A-B a-b-b-a-A, дзе вялікімі літарамі вызначаны супадаючыя радкі. Вылучаецца таксама падвоены рандэль, які складаецца з 16 радкоў з рыфмоўкай A-B-B-A a-b-A-B a-b-b-a A-B-B-A.
Узьнік гэты верш у старафранцускай паэзіі, затым перайшоў у ангельскую і іншыя эўрапейскія літаратуры. У канцы XIX — пачатку XX ст. рандэль даволі часта выкарыстоўвалі сымбалісты. У беларускую літаратуру рандэль увёў Максім Багдановіч. Прыкладам можа быць яго верш «На могілках» (1913):
- Амур і сумны і прыгожы
- Стаіць з павязкай на вачах
- Ля склепу. Часам лёгкі пах
- Сюды даносіцца ад рожы.
- Паўсюль крыжы, вянкі... Чаго жа
- Тут, дзе магілы, сьцень і прах,
- Амур і сумны і прыгожы
- Стаіць з павязкай на вачах?
- І ціха думаў я: быць можа,
- Любоў, палёгшы у трунах,
- Перамагла і сьмерці жах!
- Спачніце ж! Вечна на старожы
- Амур і сумны і прыгожы.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Вячаслаў Рагойша. Паэтычны слоўнік / Т. А. Гарбачэўская. — 3-е выд., дапрац. і дапоўн.. — Менск: Беларуская навука, 2004. — 576 с. — 2000 ас. — ISBN 985-08-0598-6
- Вячаслаў Рагойша. Тэорыя літаратуры ў тэрмінах. — Менск: Беларуская энцыкляпэдыя, 2001. — 384 с. — 1000 ас. — ISBN 985-11-0197-4
Гэта — накід артыкула па літаратуры. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |