Рамэшбабу Прагнанандга

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Рамэшбабу Прагнанандга
Краіна
Нарадзіўся 10 жніўня 2005(2005-08-10) (18 гадоў)
Званьнеміжнародны майстар[d][2], гросмайстар і майстар ФІДЭ[d]
Рэйтынг ФІДЭ2707[3]
Максымальны рэйтынг2707[3]

Рамэшбабу Прагнанандга (па-тамільску: பிரஞ்ஞானந்தா ரமேஷ்பாபு, нар. 10 жніўня 2005) — індыйскі ґросмайстар, шахматны вундэркінд. 23 чэрвеня 2018 году атрымаў тытул ґросмайстара (другі маладзейшы ў сусьвеце на момант атрыманьня). 20 лютага 2022 стаў наймаладзейшым шахматыстам, які перамог тагачаснага чэмпіёна сьвету Магнуса Карлсэна[4]. Наймаладзейшы фіналіст сусьветнага шахматнага чэмпіянату[5].

Шахматная кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 2013 Прагнанандга перамог на Сусьветным юнацкім шахматным чэмпіянаце ў катэгорыі «Малодшыя за 8 гадоў», атрымаўшы тытул майстра ФІДЭ. У 2015 годзе ён перамог на гэтым жа турніры ў катэгорыі «Малодшыя за 10 гадоў»[6].

У 2016 годзе Прагнанандга стаў наймаладзейшым міжнародным майстрам у сьвеце ва ўзросьце 10 гадоў, 10 месяцаў і 18 дзён[7].

Упершыню за рэйтынг у 2500 балаў ён перакрочыў ў Юніёрскім сусьветным шахматным чэмпіянаце у лістападзе 2018 году[a].

У ліпені 2019 году перамог на турніры Xtracon Chess Open у Капэнгагене.

У кастрычніку 2019 году перамог на Сусьветным юнацкім шахматным чэмпіянаце ў катэгорыі «Малодшыя за 18 гадоў» з вынікам 9 з 11[8].

У сьнежні 2019 г. стаў другім самым маладым чалавекам, які атрымаў рэйтынг у 2600 балаў Эла.

Удзельнічаў ў Сусьветным шахматным чэмпіянаце 2021 году і дайшоў да 3 туру, дзе прайграў Максіму Ваш’е Ляграфу.

20 лютага 2022 году стаў трэцім у Індыі[b] й наймаладзейшым у сьвеце чалавекам, які абыграў тагачаснага сусьветнага чэмпіёна Магнуса Карлсэна ў любым шахматным фармаце[c].

У студзені 2023 згуляў у Шахматным турніры «Tata Steel-2023», дзе абыграў ґросмайстара і будучага шахматнага чэмпіёну сьвету Дын Ліжэня.

У жніўні 2023 стаў наймаладзейшым фіналістам Сусьветнага шахматнага чэмпіянату; у выніку заняў другое месца, прайграўшы Магнусу Карлсэну ў тай-брэйку па хуткіх шахматах і тым самым забраняваў сабе другое месца ў Турніры прэтэндэнтаў 2024 году.

Заўвагі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Рэйтынг 2500+ неабходны для таго, каб атрымаць тытул ґросмайстара
  2. ^ Пасьля Вішванатана Ананда і Пэнталя Харыкрышны
  3. ^ У гэтым выпадку анляйн-турнір па хуткіх шахматах Airthings Masters з часавым кантролем 15+10

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]