Рамуцішкі (Віленскі павет)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Рамуцішкі
лац. Ramuciški
лет. Ramutiškė
Краіна: Летува
Павет: Віленскі
Раён: Сьвянцянскі
Насельніцтва:
Часавы пас: UTC+2
летні час: UTC+3
Геаграфічныя каардынаты: 54°57′32″ пн. ш. 25°58′34″ у. д. / 54.95889° пн. ш. 25.97611° у. д. / 54.95889; 25.97611Каардынаты: 54°57′32″ пн. ш. 25°58′34″ у. д. / 54.95889° пн. ш. 25.97611° у. д. / 54.95889; 25.97611
Рамуцішкі на мапе Летувы
Рамуцішкі
Рамуцішкі
Рамуцішкі

Рамуцішкі (лет. Ramutiškė) — вёска ў Летуве, каля ракі Меры. Уваходзяць у склад Падбродзкага староства Сьвянцянскага раёну Віленскага павету.

Назва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асноўны артыкул: Рамут

Рамут (Ramut) — імя германскага паходжаньня[1]. Этымалягічны слоўнік старапольскіх асабовых імёнаў, выдадзены Польскай акадэміяй навук, адзначае гістарычнае бытаваньне ў Польшчы германскага імя Ramut (Ramot)[2].

Яшчэ этнограф і мовазнаўца Яўхім Карскі зьвяртаў увагу на тое, што ў латыскай Курляндыі, «большасьць беларускіх населеных месцаў заканчваюцца на -ішкі»[3], пазьней у рэчышчы палітыкі летувізацыі падобныя тапонімы на -ішкі азначылі як «гістарычна балтыйскія» і нават «тыпова летувіскія»[4]. Тым часам менскі дасьледнік Алёхна Дайліда зазначае, што «ва ўсходнегерманскіх мовах быў пашыраны суфікс -isk-: такім парадкам, так менаваная „лінія Сафарэвіча“ (мяжа перавагі паселішчаў з назовамі на -ішкі ў Панямоньні) не абавязкова зьнітаваная з балтамі»[5].

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • 1905 год — 14 чалавекак[6]
  • 1931 год — 7 чалавек[7]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 1127, 1235.
  2. ^ Słownik etymologiczno-motywacyjny staropolskich nazw osobowych. T. 5: Nazwy osobowe pochodzenia niemieckiego. — Kraków, 1997. S. 203.
  3. ^ Карский Е. Ф. Белорусы. Т. 1. — Минск, 2006. С. 559.
  4. ^ Зайкоўскі Э. Балты цэнтральнай і ўсходняй Беларусі ў сярэднявеччы // Спадчына. № 1, 1999. С. 61—72.
  5. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 31.
  6. ^ Виленская губерния: полный список населенных мест со статистическими данными о каждом поселении. — Вильна, 1905. С. 298.
  7. ^ Wykaz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej. T. 1. — Warszawa, 1938. S. 47.