Перайсьці да зьместу

Рамуальд Кропат

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Рамуальд Кропат
Romuald Kropat
Дата нараджэньня 9 сакавіка 1927(1927-03-09)[1]
Месца нараджэньня Сьцяг Польшчы Пружана, Палескае ваяводзтва
Дата сьмерці 6 ліпеня 2008(2008-07-06)[1] (81 год)
Месца сьмерці Сьцяг Польшчы Лодзь
Месца пахаваньня
Грамадзянства Польшча Польшча
Месца вучобы
Занятак кінаапэратар
Гады дзейнасьці 19491976
Узнагароды
IMDb ID nm0472266

Рамуа́льд Кро́пат (па-польску: Romuald Kropat; 9 сакавіка 1927, Пружана, Палескае ваяводзтва, Другая Рэч Паспалітая — 6 ліпеня 2008, Лодзь[3], Польшча) — польскі кінаапэратар і фатограф. Сярод іншых фільмаваў тэлесэрыял «Чатыры танкісты і сабака». Ляўрэат Дзяржаўнай прэміі ПНР (1955).

У 1943—1945 роках працаваў фоталябарантам у СССР, па вайне пераехаў у Польшчу.

Навучаўся ў Вышэйшай грамадзка-прыродніцкай школе (WSSP) ў Гданьску, пазьней у Вышэйшай кінашколе ў Лодзі.

Працаваў асыстэнтам апэратара ў Лодзі, апэратарскі дэбют адбыўся ў 1954 року. У 70-80-х працаваў лектарам на апэратарскім факультэце лодзінскай кінашколы, з 1978 узначальваў катэдру фатаграфіі.

Сябра Зьвязку польскіх артыстаў-фатографаў (ZPAF) ад 1960 року[4].

  1. «Проба» (Próba; кароткамэтражны, 1949)
  2. «17 студзеня» (17 stycznia; кароткамэтражны, 1949)
  3. «У барацьбе за мір» (W walce o pokój; дакумэнтальны, 1950)
  4. «Сусьветны зьезд прафэсіянальных зьвязаў» (Światowy zjazd związków zawodowych; дакумэнтальны, 1950)
  5. «Абэрак» (Oberek; кароткамэтражны, 1950)
  6. «Дзьве брыгады» (Dwie brygady; 1950)
  7. «Летняя спартакіяда 1951 року» (Letnia spartakiada 1951 r.; кароткамэтражны, 1951)
  8. «Кірунак — Новая Гута!» (Kierunek — Nowa Huta!; кароткамэтражны, 1951)
  9. «Нататкі сялянаў» (Pamietniki chlopów; кароткамэтражны, 1952)
  10. «1 траўня ў Варшаве 1952» (1 maj w warszawie 1952; кароткамэтражны, 1952)
  11. «Мышка» (Myszka; кароткамэтражны, 1953)
  12. «Слова чыгуначнікаў» (Kolejarskie slowo; кароткамэтражны, 1953)
  13. «Паблізу Варшавы» (Niedaleko Warszawy; 1954)
  14. «Зоркі мусяць палаць» (Gwiazdy musza plonac; 1954)
  15. «Нядзельны ранак» (Niedzielny poranek; кароткамэтражны, 1955)
  16. «Мой Шчэцін» (Mój Szczecin; кароткамэтражны, 1955)
  17. «Чалавек на рэйках» (Czlowiek na torze; 1957)
  18. «Ранча Тэхас» (Rancho Texas; 1958)
  19. «Другі чалавек» (Drugi człowiek; 1961)
  20. «І ты станесься індзейцам» (I ty zostaniesz Indianinem; 1962)
  21. «Мансарда» (Mansarda; 1963)
  22. «Зыгмунт Валішэўскі (1897—1936)» (Zygmunt Waliszewski (1897—1936); 1964)
  23. «Ваўчыны білет» (Wilczy bilet; 1964)
  24. «Андора» (Andora; дакумэнтальны, 1964)
  25. 2 сэрыі з «Томэк і сабака» (Tomek i pies; тэлесэрыял, 1965)
  26. «Чатыры танкісты і сабака» (Czterej pancerni i pies; тэлесэрыял, 1966—1970)
  27. «Артыст» з сэрыі «Ўводзіны ў веды пра мастацтва» (Wstep do wiedzy o sztuce — Artysta; кароткамэтражны, 1967)
  28. «Успамін з Польшчы» (Pamiatka z Polski; кароткамэтражны, 1967)
  29. 3 сэрыі зь «Дзеці з нашай школы» (Dzieci z naszej szkoly; тэлесэрыял, 1968—1969)
  30. «Уршуля» (Urszula; тэлефільм, 1970)
  31. «Ляба» (Laba; кароткамэтражны, 1971)
  32. «Ягода ў месьце» (Jagoda w miescie; тэлефільм, 1971)
  33. «Курорт» (Kurort; кароткамэтражны, 1973)
  34. «Калі б Адам быў палякам» (Gdyby Adam był polakiem wg. K. I. Gałczyńskiego; кароткамэтражны, 1976)

Прэміі і ўзнагароды

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
  • Дзяржаўная прэмія ПНР (1955) — творчай групе стваральнікаў фільму «Зоркі мусяць палаць»
  • Прэмія міністра народнай абароны I ступені (1967) — за фільм «Чатыры танкісты і сабака»
  • Прэмія міністра народнай культуры і мастацтва I ступені (1967) — за фільм «Чатыры танкісты і сабака»
  1. ^ а б Romuald Kropat // e-teatr.pl (пол.) — 2004.
  2. ^ http://mogily.pl/dobron/kropatromuald_250544
  3. ^ Romuald Kropat (пол.) baza - ludzie filmu. FilmWeb. Праверана 8 ліпеня 2013 г.
  4. ^ KROPAT Romuald (1927—2008) (пол.) Artyści. Fotografia Kolekcjonerska. Праверана 8 ліпеня 2013 г.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]