Раман Плехаў
| Раман Плехаў | ||
| Пэрсанальная інфармацыя | ||
|---|---|---|
| Нарадзіўся | 10 верасьня 1997[1] (28 гадоў) | |
| Рост | 180 см | |
| Вага | 70 кг | |
| Пазыцыя | паўабаронца | |
| Клюбы | ||
| Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
| 2014—2020 | Энэргетык-БДУ | 122 (9) |
| 2019 | → Смаргонь | 12 (0) |
| 2020 | → Крумкачы | 12 (1) |
Рама́н Пле́хаў (нар. 10 верасьня 1997 году) — колішні беларускі футбаліст, паўабаронца.
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Клюбная
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Выхаванец менскага РЦАП-БДУ. З 2014 году пачаў выступаць у асноўнай камандзе «Зоркі-БДУ». У 2015 годзе пераважна выходзіў на замену, а ў сэзонах 2016—2017 замацаваўся ў пачатковым складзе каманды. У 2018 годзе звычайна выходзіў на поле ў другім тайме, дапамог камандзе атрымаць месца ў Найвышэйшай лізе.
У жніўні 2019 году быў аддадзены ў арэнду ў «Смаргонь»[2], дзе неўзабаве замацаваўся ў стартавым складзе. У сьнежні 2019 году па вяртаньні з арэнды пачаў трэнавацца з дублем «Энэргетыка-БДУ»[3]. У першай палове сэзону 2020 году не гуляў праз траўму. У жніўні 2020 году стаў гульцом «Крумкачоў»[4], дзе гуляў да канца сэзону. У сьнежні 2020 году пакінуў «Энэргетык-БДУ»[5].
Міжнародная
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У кастрычніку 2013 году ў складзе зборнай Беларусі (да 17 гадоў) браў удзел у адборачным раўндзе чэмпіянату Эўропы, дзе выйшаў на замену ў адным матчы.
Статыстыка
[рэдагаваць | рэдагаваць код]| Клюб | Сэзон | Чэмпіянат | ||
|---|---|---|---|---|
| Дывізіён | Матчы | Галы | ||
| Энэргетык-БДУ | 2017 | Першая ліга | 28 | 1 |
| 2018 | Першая ліга | 28 | 1 | |
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Roman Plekhov // Transfermarkt (мн.) — 2000.
- ↑ Огар и Плехов стали игроками "Сморгони" (рас.)
- ↑ Носко останется в "Энергетике-БГУ", Флавио и Полубояринов покинули команду (рас.)
- ↑ Плехов подписал контракт с НФК "Крумкачы" (рас.)
- ↑ Четыре игрока покидают нашу команду (рас.) 2020-12-23 г. Праверана 2021-05-29 г.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Статыстыка «ПБ-Инфо» (рас.)