Раман Кротаў
Раман Цімафеевіч Кротаў | |||||||
1 студзеня 1923 — 22 чэрвеня 1999 (76 гадоў) | |||||||
Месца нараджэньня | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
Месца сьмерці | |||||||
Прыналежнасьць | СССР | ||||||
Бітвы/войны | Вялікая Айчынная вайна | ||||||
Узнагароды | |
- Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Кротаў (неадназначнасьць).
Рама́н Цімафе́евіч Кро́таў (1 студзеня 1923, вёска Рэкта, цяпер у Слаўгарадзкім раёне Магілёўскай вобласьці Беларусі — 22 чэрвеня 1999, Берасьцейская вобласьць) — савецкі вайсковы выведнік, партызан. Поўны кавалер ордэна Славы.
Жыцьцяпіс
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Нарадзіўся ў вёсцы Рэкта Бычанскай воласьці Быхаўскага павету Гомельскай губэрні РСФСР у сялянскай сям’і. Беларус. У 1936 року сям’я пераехала ў суседні Журавіцкі раён. Скончыў 7 клясаў. Працаваў на мэтэастанцыі ў Клічаве Магілёўскай вобласьці.
З пачаткам нямецка-савецкай вайны вярнуўся ў сям’ю, працаваў у кавальні.
З чэрвеня 1943 року — выведнік 256-га партызанскага аддзелу 10-й Журавіцкай партызанскай брыгады. З кастрычніка 1943 року — у 121-й гвардзейскай стралковай дывізіі Чырвонай арміі. Ваяваў на 1-м Украінскім, 1-м Беларускім, 3-м Украінскім франтох у бітвах за Украіну, Польшчу, Вугоршчыну.
3 траўня 1944 року ў баі за вышыню на захад ад вёскі Сухаволі Брадоўскага раёну Львоўскай вобласьці першым кінуўся ў атаку і ў варожай траншыі зьнішчыў каля дзесяці ворагаў. Паранены. 6 траўня ўзнагароджаны ордэнам Славы 3-й ступені.
15 ліпеня 1944 року ў баі за Стаянаў Львоўскай вобласьці забіў 12 нямецкіх жаўнераў і аднаго ўзяў у палон. Паранены. 28 жніўня за мужнасьць і адвагу ўзнагароджаны ордэнам Славы 2-й ступені.
Выйшаўшы зь лякарні, працягнуў службу ў выведным узводзе 41-га гвардзейскага кавалерыйскага палку 11-й гвардзейскай Данской казачай кавалерыйскай дывізіі 5-га гвардзейскага кавалерыйскага корпусу.
14 сакавіка 1945 року пад вугорскім мястэчкам Надзькавачы(hu) выявіў буйное скопішча варожых танкаў і пяхоты, падрыхтаваных да контратакі. Дзякуючы своечасоваму паведамленьню выведніка супернік панёс значныя страты. 26 сакавіка Раман Кротаў за мужнасьць і адвагу паўторна ўзнагароджаны ордэнам Славы 3-й ступені.
Дэмабілізаваны ў 1945 року, вярнуўся ў Беларусь. Працаваў падатковым інспэктарам. У 1956 року скончыў Менскі фінансавы тэхнікум. Сябра КПСС з 1957 року.
Працаваў загадчыкам раённых фінансавых аддзелаў выканаўчых камітэтаў сьпярша Івацэвіцкага, пасьля Пружанскага раённага Савету дэпутатаў працоўных. Жыў у Пружане Берасьцейскай вобласьці Беларускай ССР.
10 лістапада 1970 року Загадам Прэзыдыюму Вярхоўнага савету СССР пераўзнагароджаны ордэнам Славы 1-й ступені замест другога ўзнагароджаньня ордэнам Славы 3-й ступені. Стаў такім чынам поўным кавалерам ордэна Славы.
Браў удзел у юбілейным Парадзе перамогі 8 траўня 1985 року ў Маскве.
Сканаў 22 чэрвеня 1999 року. Пахаваны ў Пружанах.
Узнагароды
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Ордэн Айчыннай вайны 1-й ступені
- Ордэн Славы 1-й (1970), 2-й (1944), 3-й (1944) ступеняў
- Ордэн «За службу Радзіме» 3-й ступені
- мэдалі
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т.. — Мн.: 1999 Т. 8: Канто — Кулі. — С. 478.
- Долготович Б. Д. Кавалеры ордена Славы. Минск, 2006
- Кавалеры ордена Славы трёх степеней: Краткий биографический словарь / Пред. ред. коллегии Д. С. Сухоруков. — М.: Воениздат, 2000. — 703 с. — 10 000 ас. — ISBN ISBN 5-203-01883-9
- Навечно в сердце народном / редкол.: И. П. Шамякин (гл. ред.) и др. — 3-е изд., доп. и испр.. — Мн.: Белорусская советская энциклопедия, 1984. — 607 с. — 65 000 ас.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Героі краіны (рас.)
- Нарадзіліся 1 студзеня
- Нарадзіліся ў 1923 годзе
- Памерлі 22 чэрвеня
- Памерлі ў 1999 годзе
- Нарадзіліся ў Расейскай імпэрыі
- Памерлі ў Пружанах
- Поўныя кавалеры ордэна Славы
- Кавалеры ордэна Славы I ступені
- Кавалеры ордэна Славы II ступені
- Кавалеры ордэна Славы III ступені
- Кавалеры ордэна Айчыннай вайны
- Кавалеры ордэна За службу Радзіме
- Савецкія выведнікі
- Удзельнікі нямецка-савецкай вайны
- Пахаваныя ў Пружанах