Раман Грышчук
Раман Грышчук | |
укр. Роман Павлович Грищук | |
Род дзейнасьці | актор, вядоўца, прадусар, комік, тэлевядоўца, тэлепрадусар, палітык |
---|---|
Дата нараджэньня | 27 жніўня 1989 (35 гадоў) |
Месца нараджэньня | Кіеў, Украінская ССР, СССР |
Грамадзянства | Украіна |
Месца вучобы | Нацыянальны тэхнічны ўнівэрсытэт Украіны «Кіеўскі політэхнічны інстытут імя Ігара Сікорскага» |
Занятак | актор, вядовец, прадусар, комік, тэлевядовец, тэлепрадусар, палітык, гулец КВЗ |
Вядомы як | «Мамахохотала» |
Пасада | Народны дэпутат Украіны |
Сябра ў | Вярхоўная Рада Ўкраіны IX скліканьня[d], Q12112196? і Q97200317? |
Жонка | Ганна Грэсь |
Народны дэпутат Украіны | |||
---|---|---|---|
9-га скліканьня | |||
Слуга народу | 29 жніўня 2019 | — | |
|
Рама́н Грышчу́к (па-ўкраінску: Роман Павлович Грищук; 27 жніўня 1989) — кіраўнік студыі «Мамахохотала», тэлевядоўца, актор. Уваходзіць да праекту часопісу «Forbes» пра 30 украінцаў, якія дасяглі посьпеху да таго, як ім споўнілася 30 рокаў[1]. Пачынаў творчы шлях у камандзе КВЗ, «Зборны КПІ». Народны дэпутат Украіны 9-га скліканьня[2][3].
Жыцьцяпіс
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Раман Грышчук нарадзіўся ў Кіеве 27 жніўня 1989 року. Скончыў кіеўскую школу № 186 з мэдалём[4].
Скончыў Нацыянальны тэхнічны ўнівэрсытэт Украіны «Кіеўскі політэхнічны інстытут імя Ігара Сікорскага» па спэцыяльнасьці біямэдычная інжэнэрыя[5].
У КПІ ўзначаліў каманду «Зборная КПІ» па КВЗ. Каманда дужа пасьпяхова выступала і карысталася папулярнасьцю публікі, гуляла ў Вышэйшай Украінскай Лізе КВЗ. Меў досьвед працы з студыяю «Квартал 95».
У 2013 годзе Раман разам зь іншымі ўдзельнікамі каманды арґанізавалі ўласны гумарыстычны праект — творчую студыю «Мамахохотала»[6]. Паводле Грышчука, назва азначае, што «добры жарт той, які ня сорамна распавесьці маме». Студыя выпускае рэґулярнае аднайменнай гумарыстычнае шоў на тэлеканале НЛО ТВ[7]. Зьняла поўнамэтражны фільм «Інфаґолік», некалькі сэрыялаў і актыўна гастралюе з канцэртамі па Ўкраіне[8], выступала на зачыненых мерапрыемствах у Казахстане[9].
Восеньню 2015 року ажаніўся з акторкай студыі «Мамахохотала» і блоґеркай Ганнай Грэсь[10][11].
У 2019 годзе балятуецца па 222-й аднамандатнай акрузе Кіева ад партыі «Слуга народу» на пазачарговых выбарах у Вярхоўную Раду Ўкраіны і, набраўшы 28 350 голасаў выбарцаў (40,32% ад пратаколаў, прызнаных дзейнымі)[12], стаўшы такім чынам народным депутатам Укратны 9-га скліканьня.
Чалец Камітэту Вярхоўнае Рады па пытаньнях адукацыі, навукі й інавацыяў. Сустаршыня ґрупы па міжпарлямэнцкіх сувязях з Турэцкаю Рэспублікаю, сустаршыня ґрупы па міжпарлямэнцкіх сувязях з Арґентынскаю Рэспублікаю.
Праекты
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Вячэрняе гумарыстычнае шоў Мамахохотала.
- «Як гартаваўся стайл» (2 сэзоны).
- «Масьлюкі»
- Новая паліцыя.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ https://web.archive.org/web/20190907092736/http://forbes.net.ua/ua/30under30/113600-grishchuk-roman
- ^ "Слуга народу" перемагає в 13 мажоритарних округах Києва - гендиректор "1+1" Укрінформ (21.07.2019)
- ^ Керівник студії "Мамахохотала" хоче працювати в комітеті освіти LB.ua (24 липня 2019)
- ^ Роман Грищук - MY.UA – Все новости Украины и Мира.. my.ua. Праверана 2019-03-27 г.
- ^ Roman Hryshchuk: Comedian gathers talented people to develop Ukrainian comedy, cinema. KyivPost (2017-12-01). Праверана 2019-03-27 г.
- ^ Роман Грищук — Студия Мамахохотала. mamahohotala.ua. Праверана 2018-06-18 г. Архіўная копія ад 2018-06-18 г.
- ^ Руководитель студии «Мамахохотала» Роман Грищук: «НЛО TV» не вмешивается в наш юмор. detector.media (2015-09-14). Праверана 2019-03-27 г.
- ^ Интервью с создателями юмористической студии "МАМАХОХОТАЛА". TheNorDar Magazine (2014-07-10). Праверана 2019-03-27 г.
- ^ 7 лет «Мамахохотала»: руководитель студии Роман Грищук вспомнил главные провалы
- ^ Аня Гресь и Роман Грищук поженилась в Таиланде: фото. liza.ua. Праверана 2018-06-14 г.
- ^ Жанна Бадоева в Таиланде поженила украинскую пару
- ^ Відомості про підрахунок голосів виборців в одномандатному виборчому окрузі №222 (м. Київ). cvk.gov.ua. Праверана 2019-07-29 г.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Нарадзіліся 27 жніўня
- Нарадзіліся ў 1989 годзе
- Выпускнікі Кіеўскага політэхнічнага інстытуту
- Украінскія гумарысты
- Комікі XXI стагодзьдзя
- Украінскія прадпрымальнікі
- Заснавальнікі кінастудыяў
- Акторы і акторкі XIX стагодзьдзя
- Гульцы Вышэйшай лігі КВК
- Чальцы партыі «Слуга народу»
- Дэпутаты Вярхоўнай рады Ўкраіны 9-га скліканьня
- Акторы-палітыкі
- Нарадзіліся ў Кіеве
- Украінскія тэлевядучыя
- ЗэКаманда
- Выбарчая акруга 222
- Комікі