Раман Баркоўскі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Баркоўскі.

Раман Тарасавіч Баркоўскі (па-ўкраінску: Роман Тарасович Борковський; 24 студзеня 1915, с. Вялікі Глыбочак, Каралеўства Галіцыі і Ладамэрыі, Аўстра-Вугорская імпэрыя6 жніўня 1996, Нью-Ёрк, ЗША) — бібліятэкар, грамадзкі дзеяч.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вучыўся ва ўкраінскамоўнай гімназіі ў Тарнопалі (да 1930), ва Львоўскім унівэрсытэце на факультэце права (1934—1937), закончыў Украінскі вольны ўнівэрсытэт у Мюнхэне (Нямеччына, 1949) ды Калюмбійскі ўнівэрсытэт у Нью-Ёрку (ЗША, 1959). З 1955 году жыў ў ЗША. З 1957 году працаваў у Нью-Ёрскай публічнай бібліятэцы, быў чальцом яе праўленьня. Старшыня Ўкраінскай асацыяцыі бібліятэкараў (1956—1972). Чалец асацыяцыі «За вольную Ўкраіну» (з 1961). Чалец Палітычнай Рады АУН ды Украінскай галоўнай вызвольнай Рады.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Панченко О. І. Борковський Роман Тарасович. // Енциклопедія сучасної України. Т. 3. Київ. 2004. С. 321.
  • Гринівський С. Борковський Роман Тарасович // Тернопільський енциклопедичний словник. Тернопіль. Т. 1. 2004.