Разбой

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Нікалас Бэрхэм(en), «Падарожнікаў атакавалі разбойнікі» (1670)

Разбой — напад дзеля непасрэднага авалоданьня маёмасьцю з выкарыстаньнем або пагрозай ужываньня гвалту, небясьпечнага для жыцьця. Ёсьць злачынствам супраць уласнасьці і найбольш небясьпечным відам крадзяжу. Караецца шматгадовым пазбаўленьнем волі з канфіскацыяй маёмасьці. Абцяжарвальнымі абставінамі лічацца пранікненьне ў жытло, прычыненьне цяжкага цялеснага пашкоджаньня, учыненьне паўторна, гуртам асобаў і дзеля авалоданьня маёмасьцю ў буйным памеры[1].

Беларусь[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

За 2002 год палову разбойных нападаў учынілі ў стане алькагольнага ап’яненьня[2]. У 2010 годзе ўстановы пракуратуры ўлічылі 565 разбояў (амаль 6 разбояў на 100 000 жыхароў)[3].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Э.І. Кузьмянкова. Разбой // Беларуская энцыкляпэдыя ў 18 тамах / Генадзь Пашкоў. — Менск: Беларуская энцыкляпэдыя імя Петруся Броўкі, 2001. — Т. 13. — С. 253. — 576 с. — 10 000 ас. — ISBN 985-11-0216-4
  2. ^ Мікола Дзябёла. Нацыя співаецца // Зьвязда : газэта. — 4 красавіка 2003. — № 84-85 (24768-24769). — С. 2. — ISSN 1990-763x.
  3. ^ Ігар Шчучэнка. Скарачаецца колькасьць цяжкіх злачынстваў // Зьвязда : газэта. — 28 студзеня 2011. — № 17 (26881). — С. 1. — ISSN 1990-763x.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg Разбойсховішча мультымэдыйных матэрыялаў