Радунскі замак

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Помнік абарончай архітэктуры
Радунскі замак
Радунскі замак у сярэдзіне XVII ст. Мастацкая рэканструкцыя П. Татарнікава
Радунскі замак у сярэдзіне XVII ст. Мастацкая рэканструкцыя П. Татарнікава
Краіна Беларусь
Мястэчка Радунь
Каардынаты 54°02′06.64″ пн. ш. 25°03′23.52″ у. д. / 54.0351778° пн. ш. 25.0565333° у. д. / 54.0351778; 25.0565333Каардынаты: 54°02′06.64″ пн. ш. 25°03′23.52″ у. д. / 54.0351778° пн. ш. 25.0565333° у. д. / 54.0351778; 25.0565333
Дата заснаваньня XIV ст.
Статус Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь
Радунскі замак на мапе Беларусі
Радунскі замак
Радунскі замак
Радунскі замак
Радунскі замак на Вікісховішчы

Радунскі замак — помнік гісторыі і абарончай архітэктуры ў Радуні. Знаходзіўся на беразе ракі Радунькі, на паўднёвы ўсход ад вёскі Гарадзішча. Існаваў у XIV—XVII стагодзьдзях. Да нашага часу захаваліся замкавыя валы. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Замак у 1536 годзе. Мастацкая рэканструкцыя П. Татарнікава
Замак у сярэдзіне XVII ст. Рэканструкцыя П. Татарнікава

Драўляны замак у Радуні збудавалі ў XIV ст., відаць, як рэзыдэнцыю радунскага старосты. Паводле народнага падання, перад тым як зьехаць у Белавескую пушчу, тут нейкі час жыла вялікая княгіня Бона Сфорца. 20 кастрычніка 1536 году пры вялікім князе Жыгімонце Старым тут падпісалі ўмову аб шлюбе Барбары Радзівіл і Станіслава Гаштольда.

Замак зруйнавалі ў XVII ст., а ў XIX ст. цалкам засыпалі замкавы роў.

Архітэктура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Узьнятая на вышыню да 8 м над далінай ракі чатырохкутная ў пляне пляцоўка мае памеры 85 на 60 мэтраў, валы маюць вышыню 3—5 м. Атачаецца ровам глыбінёй 2,5—3 м і шырынёй 6—8. У паўднёва-ўсходнім вугле валоў вылучаецца колішні ўваход, дзе месьцілася ўязная вежа-брама з пад’ёмным мастом.

Аснову замкавай абароны складаў комплекс драўляна-земляных фартыфікацыяў — вал, сьцены-гародні і вежы. Археалягічныя дасьледаваньні выявілі кераміку XIV—XVII стагодзьдзяў, паліваную і тэракотавую кафлю, жалезныя наканечнікі дзідаў, сякеру, манэты XV—XVII стагодзьдзяў[1].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ БЭ. — Мн.: 2001 Т. 13. С. 224.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр  413В000129