Перайсьці да зьместу

Расейская вызваленчая армія

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «РОА»)
Расейская вызваленчая армія
Русская освободительная армия
Гады існаваньня 27 сьнежня 1942 — 12 траўня 1945
Падпарадкаваньне Сьцяг Трэцяга райху (1942—1944)
КВНР (1944—1945)
Уключае ў сябе Пяхота, кавалерыя, ваенна-паветраныя сілы, дапаможныя часткі
Функцыя Вядзеньне баявых дзеяньняў супраць савецкіх войскаў
Колькасьць 50 000 (сакавік 1945)[1]
120 000 — 130 000 (красавік 1945)
Мянушка «Уласаўцы»
Марш «Мы ідзём шырокімі палямі»
Узбраеньне Нямецкая і трафейная савецкая зброя
Войны Другая сусьветная вайна
Нямецка-савецкая вайна
Вядомыя камандзіры Андрэй Уласаў, Сяргей Бунячанка, Рыгор Зьвераў, Віктар Мальцаў

Расе́йская вызвале́нчая а́рмія (РВА; рас. Русская освободительная армия, РОА) — узброеныя сілы Камітэту вызваленьня народаў Расеі (КВНР), якія ваявалі на баку Трэцяга Райху супраць СССР, а таксама сукупнасьць бальшыні расейскіх антысавецкіх частак і падразьдзяленьняў з расейскіх калябарацыяністаў у складзе Вэрмахту ў 1943—1944 гадох, якія пераважна выкарыстоўваліся на ўзроўні асобных батальёнаў і ротаў[2], і частак сфармаваных рознымі нямецкімі ваеннымі структурамі (штабам Войскаў СС і г.д.) у час Нямецка-савецкае вайны. Неафіцыйна РВА і яе сяброў звалі «уласаўцамі» (рас. власовцы), паводле прозьвішча іх кіраўніка, генэрал-лейтэнанта Андрэя Ўласава.

Палкавы сьцяг Расейскай вызвольнай арміі[3], 1944—1945 гг.

Знакі адрозьненьня Расейскай вызваленчай арміі (нарукаўны знак) у розныя пэрыяды часу насілі каля 800 тысячаў чалавек, але толькі траціна гэтае лічбы, як прызнавалася кіраўніцтвам РВА, рэальна належылі да іх руху[4]. Да 1944 году РВА не існавала ў якасьці пэўнага вайсковага фармаваньня, яна галоўным чынам выкарыстоўвалася ўладамі Трэцяга Райху дзеля прапаганды і прыцягненьня добраахвотнікаў на службу. Сярод іншага, у чэрвені 1944 году з дазволу нямецкіх уладаў на будынку аддзелу Нацыянал-сацыялістычнай працоўнай партыі Расеі (рас. Национал-социалистическая трудовая партия России) у Менску, дзе адбыўся зьезд калябарацыйнага Саюзу расейскай моладзі (рас. Союз русской молодежи), узьнялі сьцяг Расеі, каб выказаць сваю салідарнасьць з салдатамі і афіцэрамі РВА (рас. чтобы выразить свою солидарность с солдатами и офицерами РОА)[5].

Палкавы сьцяг РОА з навагодняга віншаваньня КОНР, сьнежань 1944 г.

23 лістапада 1944 году сфармавалася 1-я дывізія РВА, крыху пазьней былі створаныя іншыя злучэньні, а на пачатку 1945 году ў склад РВА ўлучылі іншыя калябарацыянісцкія фармаваньні (у тым ліку й беларускія). Армія фармавалася гэтак жа як і, напрыклад, Паўночнакаўкаскі батальён спэцыяльнага прызначэньня «Бэргман», Грузінскі легіён вэрмахту, — галоўным чынам, з савецкіх ваеннапалонных або зь ліку эмігрантаў.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]