Пішчуха

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Пішчуха
Ochotona daurica.jpg
Ochotona dauurica — тыповы від
Клясыфікацыя
Царства Жывёлы (Animalia)
Тып Хордавыя (Chordata)
Падтып Хрыбетныя (Vertebrata)
Надкляса Чатырохногія (Tetrapoda)
Кляса Сысуны (Mammalia)
Падкляса Зьвяры (Theria)
Інфракляса Пляцэнтарныя (Placentalia)
Атрад Зайцападобныя (Lagomorpha)
Сямейства Пішчухавыя (Ochotonidae)
Род Пішчуха
Бінамінальная намэнклятура
Ochotona
Link, 1795

Пішчуха (Ochotona) — адзіны род у сваім сямействе клясы сысуноў; ўключае 34 сучасныя віды[1]. Пішчухі жывуць у сходняй Эўропе, Азіі, Паўночнай Амэрыцы. Насяляюць горныя, камяністыя, лугавыя, стэпавыя, лясныя альбо хмызьняковыя арэалы (ад 90 да 6000 мэтраў над узроўнем мора), дзе для іх сховішча даступныя шматлікія шчыліны, некаторыя віды таксама будуюць норы. Выкапныя рэшткі шырока сустракаецца ў Эўропе, а таксама ў Азіі і Паўночнай Амэрыцы[2][3].

Даўжыня ад носа да хваста складае 13–30 см, хваста не відаць, маса ў сярэднім 100–150 грамаў. Цела кампактнае, галава круглявая, вушы кароткія і круглявыя, канечнасьці кароткія (заднія трохі даўжэйшыя, чым пярэднія). Валасяны полаг густы і мяккі, у асноўным шэра-карычневага, пясочна-жоўтага або чырванавата-карычневага колеру. Зубная формула: 2/1, 0/0, 3/2, 2/3 = 36–40 зубоў[2][3].

Яны ў асноўным актыўныя ў прыцемках, але іх можна ўбачыць і днём. Хаця многія віды жывуць у халодных раёнах, яны не ўпадаюць у сьпячку. У той час як стэпавыя віды часта жывуць разам вялікімі групамі, віды, якія жывуць у гарах, як правіла, адзінкавыя. Рацыён складаецца ў асноўным з траў і сьцеблаў расьлінаў; на зіму ствараюць запасы ежы зь сена (запас адной жывёлы можа дасягнуць шасьці кіляграмаў сена). Падобна зайцам, пішчухі характарызуюцца высокім узроўнем нараджальнасьці. Два, тры і больш разоў на год самка нараджае да дванаццаці маладых жывёл[2][3].

Сыстэматыка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Сямейства пішчухавыя (Ochotonidae)
    • Род: пішчуха Ochotona
    • Выкапныя роды: †Albertona, †Alloptox, †Amphilagus, †Australagomys, †Austrolagomys, †Bellatona, †Bellatonoides, †Bohlinotona, †Cuyamalagus, †Desmatolagus, †Eurolagus, †Gripholagomys, †Gymnesicolagus, †Hesperolagomys, †Heterolagus, †Kenyalagomys, †Lagopsis, †Marcuinomys, †Ochotonoides, †Ochotonoma, †Oklahomalagus, †Oreolagus, †Paludotona, †Piezodus, †Plicalagus, †Pliolagomys, †Prolagus, †Proochotona (syn. Ochotona), †Pseudobellatona, †Ptychoprolagus, †Russellagus, †Sinolagomys, †Titanomys

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Explore Current Mammalian Taxonomy(анг.). American Society of Mammalogists. Праверана 25.06.2021 г.
  2. ^ а б в Reese, A. (2012) Ochotonidae(анг.). Animal Diversity Web. Праверана 25.06.2021 г.
  3. ^ а б в Vaughan T., Ryan J., Czaplewski N. Mammalogy. — Jones & Bartlett Learning, 2011. — С. 235, 236. — 750 с. — ISBN 9780763762995(анг.)