Піцьці

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Палацца Піцьці

Піцьці, Палацца Піцьці (па-італьянску: Palazzo Pitti) — самы вялікі з існуючых цяпер Флярэнційскіх палацца, адна з самых значных славутасьцяў Флярэнцыі. Знаходзіцца на пакацістай Плошчы Піцьці; ззаду будынку разьмяшчаюцца сады Баболі.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Будынак служыў рэзыдэнцыяй спачатку вялікаму герцагу Мэдзічы, затым дынастыі Лятарынгскіх герцагаў і, нарэшце, італьянскай каралеўскай сям’і. Сёння гэта адзін з самых буйных музэйных комплексаў Флярэнцыі. Тут разьмешчаны Палацінская галерэя, Галерэя сучаснага мастацтва, Музэй срэбра, Музэй фарфору, Музэй карэт і Галерэя касьцюма — найбуйнейшы ў Італіі збор, прысьвечаны гісторыі моды.