Васіль Тарасенка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Васіль Тарасенка
Дата нараджэньня 26 кастрычніка (7 лістапада) 1899
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 7 сьнежня 1972(1972-12-07) (73 гады)
Месца вучобы
Занятак археоляг
Месца працы
Навуковая ступень кандыдат гістарычных навук[d]

Васі́ль Радзіво́навіч Тарасе́нка (7 лістапада 1899, Пётркаў — 7 сьнежня 1972) — беларускі археоляг. Кандыдат гістарычных навук (1947).

У 1922 скончыў Маскоўскі археалягічны інстытут, у 1926 — Смаленскі ўнівэрсытэт. Працаваў у Магілёўскім гістарычным музэі, выкладнікам Магілёўскага пэдагагічнага інстытуту. 3 1944 у АН Беларусі, навуковы супрацоўнік, з 1963 загаднік сэктару археалёгіі Інстытуту гісторыі, адначасова выкладнік БДУ і Менскага пэдагагічнага інстытуту.

Дасьледаваў помнікі жалезнага і каменнага вякоў на тэрыторыі Смаленскай і Магілёўскай абласьцей. Вывучаў старажытны Менск, на Замчышчы якога адкрыў драўляную мескую забудову, вулічныя маставыя зь бярвёнаў XI—XIII стст., фундамэнт храма XII стагодзьдзя. Выявіў шмат розных вырабаў мескіх рамесьнікаў, у тым ліку залаты бранзалет. Адзін з аўтараў кніжак «Гісторыя Менску» (1967), «Гісторыя Беларускай ССР» (т. 1, 1972), «Нарысы па археалёгіі Беларусі» (ч. 2, 1972) і інш.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінска. У 4 кн. Кн. 1-я. — Мн.: БЕЛТА, 2001. — 576 с.: іл. ISBN 985-6302-33-1.