Пётар Войкаў
| Пётар Лазаравіч Войкаў | |
![]() | |
| Асабістыя зьвесткі | |
|---|---|
| Нарадзіўся | 13 жніўня 1888 |
| Памёр | 7 чэрвеня 1927 (38 гадоў) |
| Партыя | РСДРП, УКП |
| Адукацыя | |
Пётар Войкаў (13 жніўня 1888, Керч — 7 чэрвеня 1927, Варшава) — савецкі дзяржаўны дзеяч, дыплямат.
Браў удзел у расстрэле царскай сям’і і зьнішчэньні сьлядоў забойства — падпісаў дакумэнт пра выдачу вялікай колькасьці серчанай кісьлі для зьнішчэньня забітых[1].
З 1924 году працаваў паўнамоцным прадстаўніком СССР у Польшчы. Забіты на вакзале ў Варшаве Барысам Кавэрдам, які да таго браў удзел у дзейнасьці Часовай беларускай рады Арсеня Паўлюкевіча.
Помсьцячы за забойства Войкава, бальшавікі расстралялі ў Маскве ў ноч з 9 на 10 чэрвеня 1927 году 20 прадстаўнікоў знаці былой Расейскай імпэрыі, якія на той час знаходзіліся ў турмах, а шмат хто быў арыштаваны ў сувязі з забойствам[2].
Войкаў быў з пашанаю пахаваны ў нэкропалі Крамлёўскага мура ў Маскве. Кавэрда быў асуджаны польскім судом да пажыцьцёвага зьняволеньня, але 15 чэрвеня 1937 году амніставаны і вызвалены.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Даведка пра дзейнасьць Войкава ИРИ РАН
- ↑ Долгоруков П. Д. Великая разруха. Воспоминания основателя партии кадетов 1916—1926 / Глебовская Л. И.. — Масква: ЗАТ «Центрполиграф», 2007. — С. 341. — 367 с — 3000 ас.
| Гэта — накід артыкула. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |
