Пятрусь Граніт
Пятрусь Граніт | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 24 студзеня 1909
|
Памёр | 14 студзеня 1980 (70 гадоў) |
Пахаваны | |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | паэт |
Пятрусь Граніт, сапр. Іван Пятровіч Івашэвіч (24 студзеня 1909, в. Зачэпічы, Дзятлаўскі раён — 14 студзеня 1980) — беларускі паэт[1].
Жыцьцяпіс
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. У 1927—1939 гадах працаваў брукаром, у 1930 г. уступіў у шэрагі КПЗБ. Прымаў удзел у нелегальным зьезьдзе беларускіх пісьменьнікаў у Вільні ў 1933 годзе[1]. За рэвалюцыйную дзейнасьць арыштоўваўся ўладамі Польшчы. Пасьля ўзьяднаньня Заходняй Беларусі з БССР працаваў старшынём Беліцкага сельсавету (1939—1941).
Падчас Вялікай Айчыннай вайны быў сувязным партызанскай брыгады «Барацьба» на Гарадзеншчыне, выступаў у партызанскім друку зь вершамі. Пасьля вайны скончыў завочна Наваградзкую пэдагагічную вучэльню ў 1950 годзе, працаваў настаўнікам, загадчыкам пачатковай школы ў Зачэпічах (1945—1971)[1].
Творчасьць
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У друку ўпершыню выступіў зь вершам у 1933 годзе ў «Беларуская газэце».
Асноўныя тэмы паэтычных твораў да верасьня 1939 году — лёс сялянскай беднаты, адхаднікоў. У публіцыстычных вершах крытыкаваў палітыку нацыянальнага прыгнёту ў Польшчы, прызываў працоўных Заходняй Беларусі і ўзьяднаньню з БССР[1].
Першая кніжка паэзіі «Над хвалямі Нёману» была падрыхтавана да друку ў 1939 годзе, але не выйшла ў сувязі з вайной.
У пасьляваеннай творчасьці пераважалі грамадзкія матывы[1].
Аўтар зборніку паэзіі для дзяцей[1] «Сцяжынка» (1978), нізкі вершаў апублікаваны ў зборніках «Сьцягі і паходні» (1965), «Ростані волі» (1990).
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т.. — Мн.: 1997 Т. 5: Гальцы — Дагон. — С. 407.