Перайсьці да зьместу

Пётар Клімук

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Пятро Клімук»)
Пётар Клімук
лац. Piotar Klimuk
Пётар Клімук
Пётар Клімук
Імя ў арыгіналеПётар Ільліч Клімук
Пётар Клімук у Вікісховішчы

Пётар Ільлі́ч Кліму́к (нар. 1942, Камароўка, Берасьцейскі раён, цяпер Беларусь) — савецкі касманаўт-беларус, двойчы Герой Савецкага Саюзу, генэрал-палкоўнік авіяцыі.

Нарадзіўся ў вёсцы Камароўка (цяпер Берасьцейскі раён, Беларусь). Бацька ў 1944-м загінуў на фронце. Клімук навучаўся ў Вышэйшай школе авіяцыі Ленінскага камсамолу ў Чарнігаве і ўступіў у Савецкія паветраныя сілы ў 1964 годзе. Наступным годам ён быў адабраны для ўдзелу ў касьмічнай праграме.

Ягоным першым палётам стаўся палёт на «Саюзе-13» 18—26 сьнежня 1973 году. Затым была місія на касьмічную станцыю «Салют-4» на «Саюзе-18» у 1975 годзе.

З 1976 году яго ўключаюць у праграму міжнародных касьмічных палётаў, і яго трэці і апошні вылет у касьмічную прастору адбыўся ўлетку 1978-га[1] разам з польскім касманаўтам Міраславам Гермашэўскім на «Саюзе-30».

Клімук адзначаны наступнымі ўзнагародамі: Герой Савецкага Саюзу (двойчы), Ордэн Леніна (тройчы), польскі Ордэн Грунвальдзкага Крыжа, Залаты мэдаль імя Цыялкоўскага, Залаты мэдаль імя Гагарына, а таксама Залаты мэдаль ад Польскай акадэміі навук. Ён зьяўляецца ганаровым грамадзянінам такіх гарадоў як Калуга, Гагарын, і Джэзкаган.

Пётар Клімук — аўтар двух кніг пра палёты ў космас: «За зорамі» і «Атака на бязважкасьць».