Перайсьці да зьместу

Бэкерэль (адзінка вымярэньня)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Пэтабэкэрэль»)

Бэкерэ́ль (пазначэньне: Бк, Bq) — адзінка вымярэньня радыяактыўнасьці ў сыстэме СІ, названая ў гонар францускага навукоўцы Антуана Анры Бэкерэля. Бэкерэль вызначаецца як актыўнасьць такой колькасьці рэчыва, у якой у сярэднім за адну сэкунду адбываецца адзін радыяактыўны распад. Празь іншыя адзінкі вымярэньня СІ бэкерэль выражаецца наступным чынам:

Бк = с−1

Ва ўсіх выпадках, калі гаворка ідзе пра вымярэньне радыяактыўнасьці, замест с−1 пажадана ўжываць бэкерэль. Гэтае правіла прынята для таго, каб прадухіліць няправільную інтэрпрэтацыю і прыцягнуць увагу да магчымай небясьпекі вымеранай велічыні для здароўя людзей.

Бэкерэль — вельмі маленькая адзінка вымярэньня, на практыцы, як правіла, выкарыстоўваюцца кратныя адзінкі, утворанныя з дапамогай дзесятковых прыставак. Аднак у дасьледаваньнях вельмі рэдкіх радыяактыўных працэсаў выкарыстоўваюцца і дзельныя адзінкі (мілі- і мікрабэкерэлі).

Раней для вымярэньня радыяактыўнасьці выкарыстоўвалася пазасыстэмная адзінка вымярэньня кюры:

1 Кі = 3,7·1010 Бк (дакладна).

Кратныя і дзельныя адзінкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

Дзесятковыя кратныя і дзельныя адзінкі ўтвораюць з дапамогай стандартных прыставак СІ.

Кратныя Дзельныя
велічыня назва пазначэньне велічыня назва пазначэньне
101 Бк дэкабэкерэльдаБкdaBq 10-1 Бк дэцыбэкерэльдБкdBq
102 Бк гэктабэкерэльгБкhBq 10-2 Бк сантыбэкерэльсБкcBq
103 Бк кілябэкерэлькБкkBq 10-3 Бк мілібэкерэльмБкmBq
106 Бк мэгабэкерэльМБкMBq 10-6 Бк мікрабэкерэльмкБкµBq
109 Бк гігабэкерэльГБкGBq 10-9 Бк нанабэкерэльнБкnBq
1012 Бк тэрабэкерэльТБкTBq 10-12 Бк пікабэкерэльпБкpBq
1015 Бк пэтабэкерэльПБкPBq 10-15 Бк фэмтабэкерэльфБкfBq
1018 Бк экзабэкерэльЭБкEBq 10-18 Бк аттабэкерэльаБкaBq
1021 Бк зэтабэкерэльЗБкZBq 10-21 Бк зэптабэкерэльзБкzBq
1024 Бк ётабэкерэльІБкYBq 10-24 Бк ёктабэкерэльіБкyBq

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]