Перайсьці да зьместу

Пэньяроль Мантэвідэо

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Пэньняроль Монтэвідэа»)
Пэньяроль
Поўная назва Club Atlético Peñarol
Заснаваны 28 верасьня 1891
Горад Мантэвідэо, Уругвай
Стадыён Кампэон-дэль-Сыглё
Умяшчальнасьць: 40 000
Чэмпіянат Прэм’ер Дывізіён
 · 2023 2 месца
Хатнія колеры
Выязныя колеры
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
Афіцыйны сайт

«Пэньяро́ль» (па-гішпанску: Club Atlético Peñarol) ― уругвайскі футбольны клюб з гораду Мантэвідэо, гуляе ў Прэм’ер Дывізіёне. Адзін з самых тытуляваных футбольных клюбаў краіны. Клюб быў закладзены 28 верасьня 1891 году ангельскімі інжынэрамі пад назовам «Цэнтральны ўругвайскі чыгуначны крыкетны клюб» (па-ангельску: Central Uruguay Railway Cricket Club). Але зь цягам часу назоў клюбу зьмяніўся й стаў называцца як і раён, дзе клюб базаваўся ― «Пэньяроль», у гонар італьянцкага фэрмэра Пэдра Піньярола, які меў тут фазэнду[1]. Колерамі клюбу былі абраны жоўты й чорны, як традыцыйныя для ангельскіх клюбаў, што маюць дачыненьне да чыгункі[2].

«Пэньяроль» на дадзены момант зьяўляецца рэкардсмэнам па колькасьці перамогаў у нацыянальным чэмпіянаце — 50, зь іх 38 былі набыты ў прафэсійную эпоху. Асацыяцыя футбола Ўругваю (АФУ) не прызнае тытул клюбу, які ён набыў у 1924 годзе ў рамках спаборніцтва, якое было арганізавана апазыцыйнай да АФУ Фэдэрацыяй уругвайскага футболу (ФУФ). Акрамя таго, АФУ не разглядае чэмпіянат 1926 году, як поўнасьцю афіцыйны. Такім чынам, з пункту гледжаньня АФУ ў «Пэньяролю» толькі 48 тытулаў, а з пункту гледжаньня самаго клюбу і клюбаў-удзельнікаў тых спаборніцтваў — 50.

Галоўным ворагам і антаганістам клюбу на працягу ўсёй гісторыі разьвіцьця ўругвайскага футболу зьяўляецца «Насьяналь». Гэты клюб не прызнае «Пэньяроль» у якасьці спадкаемцы чыгункавага клюбу й сьцьвярджае, што тытулаў у клюбу 43, а не 50.

На міжнароднай арэне «Пэньяроль» зьяўляецца найлепшым уругвайскім клюбам. Толькі аргентынскія «Індэпэнд’ентэ» й «Бока Хуніёрс» маюць больш перамогаў у Кубку Лібэртадорэс, чым уругвайскі клюб. Тройчы «Пэньяроль» перамагаў у неіснуючым на сёньня Міжкантынэнтальным кубку, прычым жоўта-чорныя першымі дамагліся гэтага паказчыка. Пазьней зь імі параўналіся яшчэ чатыры клюбы — аргентынскі «Бока Хуніёрс», уругвайскі «Насьяналь», італьянскі «Мілян» і гішпанскі «Рэал Мадрыд».

Чатырнаццаць гульцоў «Пэньяролю» станавіліся ў складзе зборнай Уругваю чэмпіёнамі сьвету. Аснову «Сэлестэ», якая перамагла на мундыялі ў 1950 годзе, складалі гульцы «Пэньяролю».

Шмат гадоў «Пэньяроль» утрымліваў першы радок у рэйтынгу КОНМЭБОЛ, і толькі ў 2007 годзе саступіў гэтую пазыцыю «Бока Хуніёрс». У верасьні 2009 году IFFHS аб’явіла пра тое, што яна прызнала «Пэньяроль» найлепшым клюбам XX стагодзьдзя ў Паўднёвай Амэрыцы. «Пэньяроль» з 531 балам апярэдзіў «Індэпэнд’ентэ» (426,5) й «Насьяналь» (414), але па агульным ліку саступіў гішпанскаму «Рэалу» (563,5)[3][4].

  • Чэмпіён Уругваю: (51)
    • 1900, 1901, 1905, 1907, 1911, 1918, 1921, 1928, 1929, 1932
    • 1935, 1936, 1937, 1938, 1944, 1945, 1949, 1951, 1953, 1954
    • 1958, 1959, 1960, 1961, 1962, 1964, 1965, 1967, 1968, 1973
    • 1974, 1975, 1978, 1979, 1981, 1982, 1985, 1986, 1993, 1994
    • 1995, 1996, 1997, 1999, 2003, 2010, 2013, 2016, 2017, 2018
    • 2021
  • Пераможцы Лігільлі: (12)
    • 1974, 1975, 1977, 1978, 1980, 1984, 1985, 1986, 1988, 1994, 1997, 2004
Актуальны на 13 верасьня 2024 году
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
2 Сьцяг Бразыліі Аб Леў Каэльлю 1993
3 Сьцяг Уругваю Аб Мартын Джанолі 2000
4 Сьцяг Уругваю Аб Гусман Радрыгес 2000
5 Сьцяг Уругваю ПА Сэбастыян Крыстофара 1993
7 Сьцяг Уругваю Нап Хавіер Кабрэра 1992
8 Сьцяг Уругваю ПА Леанарда Фэрнандэс (ар. Талюка) 1998
10 Сьцяг Уругваю ПА Гастон Рамірэс (капітан) 1990
11 Сьцяг Уругваю Нап Максіміляна Сыльвэра 1997
12 Сьцяг Уругваю Бр Гільерма дэ Аморэс 1994
13 Сьцяг Уругваю ПА Эдуарда Дарыяс (ар. Мальданада) 1998
14 Сьцяг Уругваю ПА Даміян Гарсія 2003
15 Сьцяг Уругваю Аб Максіміляна Алівэра 1992
16 Сьцяг Аргентыны ПА Адрыян Фэрнандэс (ар. Сан-Тэльма) 2001
18 Сьцяг Уругваю Аб Камілё Маяда 1991
19 Сьцяг Аргентыны Аб Дыега Соса (ар. Тыгрэ) 1997
20 Сьцяг Уругваю Аб Пэдра Мілянс 2002
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
21 Сьцяг Уругваю Нап Факунда Батыста (ар. Нэкакса) 1999
22 Сьцяг Бразыліі Нап Матэўс Бабі (ар. Атлетыку П.) 1997
23 Сьцяг Уругваю ПА Хавіер Мэндэс 1994
25 Сьцяг Уругваю ПА Ігнасьё Соса 2003
26 Сьцяг Аргентыны Нап Леанарда Сэкейра (ар. Эвэртан) 1995
27 Сьцяг Уругваю Аб Люкас Эрнандэс 1992
28 Сьцяг Уругваю Нап Хаймэ Баэс 1995
29 Сьцяг Уругваю Бр Вашынгтон Агерэ 1993
33 Сьцяг Уругваю Нап Наўэль Акоста 1999
34 Сьцяг Уругваю Аб Наўэль Эрэра 2004
90 Сьцяг Уругваю Нап Фэліпэ Авэнацьці 1993
Сьцяг Уругваю Бр Кевін Морган 2004
Сьцяг Уругваю ПА Тамас Алясэ 2004
Сьцяг Уругваю Нап Алян Мэдына (ар. Леон) 1998
Сьцяг Уругваю ПА Радрыга Пэрэс 1996
Сьцяг Уругваю Нап Нікаляс Росі 2002

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]