Пэлотас
| Пэлотас | |||
| Населены пункт | |||
| |||
| Краіна | Бразылія | ||
|---|---|---|---|
| Штат | Рыю-Грандзі-ду-Сул | ||
| Дата заснаваньня | 1812 | ||
| Кіраўніцтва і ўлада | |||
| Заканадаўчы орган | municipal chamber of Pelotas[d] | ||
| Геаграфія | |||
| Плошча |
| ||
| Вышыня НУМ | 7 ± 1 м | ||
| Часавы пас | UTC-3 | ||
| Каардынаты | 31°46′19″ пд. ш. 52°20′33″ з. д.HGЯO | ||
| Насельніцтва | |||
| Колькасьць | |||
| Этнахаронімы | pelotense і pelotense | ||
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |||
| Тэлефонны код | 53 | ||
| Паштовы індэкс | 96000-000 | ||
| Сайт | pelotas.rs.gov.br | ||
| Пэлотас на мапе Бразыліі Пэлотас | |||
Пэло́тас (па-партугальску: Pelotas) — горад у Бразыліі, які месьціцца ў штаце Рыю-Грандзі-ду-Сул. Паводле зьвестак на 2020 год насельніцтва гораду складала каля 343 тысяч чалавек. Горад знаходзіцца за 270 км ад сталіцы штату Порту-Алегры і за 130 км ад мяжы з Уругваем. У месьце маюцца ажно дзьве вышэйшыя навучальныя ўстановы, як то Пэлотаскі фэдэральны ўнівэрсытэт і Пэлотаскі каталіцкі ўнівэрсытэт.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Гісторыя гораду пачалася ў чэрвені 1758 году, калі граф Гоміш Фрэйры дэ Андрадэ ахвяраваў зямлю на беразе возера Патус палкоўніку Тамазу Луісу Азорыю. У 1763 годзе, уцякаючы ад гішпанскай навалы, многія жыхары вёсак шукалі прытулку ў рэгіёне сучаснага гораду. Пазьней таксама сюды прыйшлі ўцекачы з Калоніі-ду-Сакрамэнту, якая была далучаная да гішпанскіх уладаньняў у 1777 годзе. Само ж паселішча зьявілася ў 1780 годзе. Мястэчкам яно сталася 7 красавіка 1832 году, а ў 1835 годзе атрымала статус гораду[2]. У XIX стагодзьдзі Пэлотас быў дзяржаўным цэнтрам вырабу пасушанага мяса джэркі. Гэтая ежа была ключовай у рацыёне рабоў, якія працавалі на плянтацыях цукровага цукру і кавы[3]. На пачатку XX стагодзьдзя ў горадзе быў зафундаваны Пэлотаскі банк, які, аднак, збанкрутаваў у 1930-х гадах.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ https://ftp.ibge.gov.br/Estimativas_de_Populacao/Estimativas_2025/estimativa_dou_2025.ods
- ↑ «Primeira referência histórica de Pelotas». Prefeitura de Pelotas.
- ↑ «O Ciclo do Charque». Universidade Federal de Pelotas