Перайсьці да зьместу

Патус

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Возера
Патус
КраінаБразылія
Плошча
  • 10 000 км²
Максымальная глыбіня7 м
Найбольшая даўжыня
  • 265 км
Вышыня над узроўнем мора5 м
Каардынаты31°06′ пд. ш. 51°15′ з. д.HGЯO
Патус на мапе Бразыліі
Патус
Патус
Патус
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Па́тус (па-партугальску: Lagoa dos Patos) — лягуна-возера, якое месьціцца ў бразыльскім штаце Рыю-Грандзі-дус-Сул на поўдні краіны. Яно ахоплівае плошчу ў 10 тысяч км²[1], мае 290 км даўжынёю і максымальную шырыню ў 71 км. Такім чынам, гэта ня толькі найвялікшая лягуна Бразыліі, але і найвялікшая прыбярэжная лягуна Паўднёвай Амэрыкі[1]. Лягуна аддзяляецца ад Атлянтычнага акіяну невялікай пясковай палосай шырынёю каля 8 км. У лягуну ўпажаюць воды рэкаў Жакуі-Гуаіба і Камакуан, у той час як суднаходны канал Сан-Гансалу, злучае лягуну з возерам Лагоа-Мірым на поўдні ля места Пэлотас[1]. На поўначным беразе возера знаходзіцца сталіца штату горад Порту-Алегры.

  1. 1 2 3 dos Patos». Freshwater Ecoregions of the World.
  • БЭ. — Мн.: 2001 Т. 12.. — С. 186.