Пэдзі Макарці
| Пэдзі Макарці | ||
| Пэрсанальная інфармацыя | ||
|---|---|---|
| Нарадзіўся | 31 траўня 1983 (42 гады) | |
| Рост | 185 см | |
| Пазыцыя | цэнтральны абаронца | |
| Клюбы | ||
| Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
| 2002—2005 | Манчэстэр Сіці | 0 (0) |
| 2002—2003 | → Бостан Юнайтэд[d] | 12 (0) |
| 2003 | → Нотс Каўнці[d] | 6 (0) |
| 2005—2007 | Лэстэр Сіці | 72 (3) |
| 2007—2008 | Чарлтан Атлетык | 29 (2) |
| 2008—2016 | Крыстал Пэлас | 134 (6) |
| 2014 | → Шэфілд Юнайтэд | 11 (1) |
| 2015 | → Болтан Ўандэрэрз | 5 (0) |
| 2015 | → Прэстан Норт Энд | 1 (0) |
| Зборныя | ||
| 1999—2000 | Ірляндыя (да 17)[d] | 9 (0) |
| 2004—2005 | Ірляндыя (да 21)[d] | 7 (1) |
Патрык Рычард «Пэдзі» Макарці (па-ангельску: Patrick Richard «Paddy» McCarthy; нар. 31 траўня 1983 году, Дублін, Ірляндыя) — ірляндзкі футбаліст.
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Макарці далучыўся да «Лэстэр Сіці» ў сакавіку 2005 году, перайшоўшы ў клюб з «Манчэстэр Сіці» за суму ў памеры 100 тысяч фунтаў, падпісаўшы трохгадовы кантракт[1]. Пэдзі ніколі не гуляў за першую каманду «Манчэстэр Сіці», але некаторы час правёў у арэндах у клюбах «Бостан Юнайтэд» і «Нотс Каўнці» ў 2002 і 2003 гадох. «Бостан» нават рабіў прапанову аб выкупе гульца на сталай аснове ў лютым 2003 году[2].
Макарці стаў улюбёнцам заўзятарамі «Лэстэру», з-за ягонага асабліва дзелавога стылю гульні, а ў ліпені 2006 году Пэдзі быў прызначаны капітанам клюбу. Ягоны сэзон 2006—2007 гадоў быў перарваны, калі ён вывіхнуў плячо ў вучэбнай аварыі ў лютым 2007 году[3]. Тым ня менш, Макарці выказаў жаданьне пакінуць клюб да пачатку наступнага сэзону, нягледзячы на тое, што гульцу быў прапанаваны новы кантракт[4].
Наступным клюбам гульца стаў «Чарлтан Атлетык», сума трансфэру склала 650 тысяч фунтаў[5]. Ён правёў усяго толькі год у новым клюбе, перайшоўшы ўлетку 2008 году ў склад клюбу «Крыстал Пэлас», стаўшы часткай зьдзелкі, паводле якой у процілеглым кірунку адправіўся Марк Гадсан[6]. З моманту выступаў за «арлоў», Макарці зарэкамэндаваў сябе як моцны й надзейны цэнтральны абаронца. Ён быў занепакоены сэрыяй траўмаў пляча, якія не давалі яму згуляць у большай частцы сэзонаў 2008—2009 і 2009—2010 гадоў, але гэта не перашкодзіла яму стаць капітанам клюбу напярэдадні сэзону 2010—2011 гадоў.
Макарці прапусьціў увесь сэзон 2012—2013 гадоў з-за траўмы пахвіны.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Foxes land City stopper. Sky Sports
- ↑ Boston bid for McCarthy. BBC Sport. Архіўная копія
- ↑ McCarthy shoulder blow for Foxes. BBC Sport
- ↑ Allen regrets McCarthy departure. BBC Sport.
- ↑ Charlton capture Foxes' McCarthy. BBC Sport
- ↑ Palace sign McCarthy from Addicks. BBC Sport.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Нарадзіліся 31 траўня
- Нарадзіліся ў 1983 годзе
- Нарадзіліся ў Дубліне
- Футбалісты клюбу «Манчэстэр Сіці»
- Футбалісты клюбу «Нотс Каўнці» Нотынггэм
- Футбалісты клюбу «Лэстэр Сіці»
- Футбалісты клюбу «Чарлтан Атлетык» Лёндан
- Футбалісты клюбу «Крыстал Пэлас» Лёндан
- Футбалісты клюбу «Шэфілд Юнайтэд»
- Футбалісты клюбу «Болтан Ўандэрэрз»
- Футбалісты клюбу «Прэстан Норт Энд»
- Ірляндзкія футбалісты