Пытальны сказ
Выгляд
Пытальны сказ — гэта найменшая адзінка мовы (ці па-навуковаму моўных зносін), якая складаецца з аднаго або болей слоў й мае свае значэньне. На канцы сказа ставяць пытальнік. Пытальны сказ выражае пытаньне. Ён бывае:
- ўласны пытальны
- адносна-пытальны[a] (калі сьцьверджаньне або адмаўленьне, выражанае пытаньнем, не патрабуе адказу). Прыклад: Хіба ж не міл час такі, на схіле лецейка, пад восень?.. (Якуб Колас). Хто ня помніць свайго першага спатканьня (Іван Шамякін).
Пытальныя сказы маюць своеасаблівае вымаўленьне — павышэньне голасу на слове, на якое прыпадае пытаньне. Пры гаварэньні пытальнага сказа часта выкарыстоўваюцца пытальныя часьціцы, займеньнікі, прыслоўі. Пасьля пытальнага сказа ставіцца пытальнік: Ці гэта казку лес складае? (Якуб Колас). Якая ж маці ня зробіць ласку для дзіцяці? (А. Бачыла). Хіба я забуду той казачны край? (Ніл Гілевіч).
Заўвагі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Або пытальны-рытарычны сказ