Прэзыдэнці-Прудэнці
| Прэзыдэнці-Прудэнці | |||||
| Населены пункт | |||||
| |||||
| Краіна | Бразылія | ||||
|---|---|---|---|---|---|
| Штат | Сан-Паўлу | ||||
| Дата заснаваньня | 1917 | ||||
| Геаграфія | |||||
| Плошча |
| ||||
| Вышыня НУМ | 475 ± 1 м | ||||
| Каардынаты | 22°07′32″ пд. ш. 51°23′20″ з. д.HGЯO | ||||
| Насельніцтва | |||||
| Колькасьць | |||||
| Этнахаронімы | prudentino і prudentino | ||||
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |||||
| Тэлефонны код | 18 | ||||
| Паштовы індэкс | 19000-000 | ||||
| Сайт | presidenteprudente.sp.gov.br | ||||
| Прэзыдэнці-Прудэнці на мапе Бразыліі Прэзыдэнці-Прудэнці | |||||
Прэзыдэ́нці-Прудэ́нці (па-партугальску: Presidente Prudente) — горад у Бразыліі, які месьціцца ў штаце Сан-Паўлу. Паводле зьвестак на 2020 год насельніцтва гораду складала каля 230 тысяч чалавек[2]. Горад названы ў гонар бразыльскага прэзыдэнта Прудэнці дэ Марайса.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Да прыходу эўрапейцаў у рэгіёне сучаснага гораду жылі розныя індзейскія плямёны. Па заснаваньню места рост колькасьці насельніцтва адбываўся за кошт пераезду сюды былых шахтараў з штату Мінас-Жэрайс. Колькасьць уцекачоў з суседняга штату павялічылася, калі шахтары пачалі пазьбягаць закліку ў войска дзеля ўдзелу ў Парагвайскай вайне, якая трывала зь сьнежня 1864 году па сакавік 1870 году. У 1893 годзе места атрымала шлях да штату Мату-Гросу. Тады ж адбылося пашырэньне кававых плянтацыяў дзеля павелічэньня экспарту кавы за мяжу. З росквітам места Прэзідэнці-Прудэнці быў вылучаны ў асобны муніцыпалітэт 14 верасьня 1917 году палкоўнікам Франсіску дэ Паўлам Гулартам[3]. У XX стагодзьдзі ў паселішчы адбылася пераарыентацыя на вырошчваньне бавоўны і арахісу, а таксама разьвіцьцё жывёлагадоўлі.