Прышцінскі ўнівэрсытэт (да 1999)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку

Пры́шцінскі ўнівэрсытэт (па-сэрбску: Univerzitet u Prištini, па-альбанску: Universiteti i Prishtinës) быў заснаваны ў 1970 годзе ў тагачаснай сталіцы Сацыялістычнага аўтаномнага краю Косава й функцыянаваў быў да 1999 году. Пасьля гэтага часу, цераз вайну ў Косаве й Мэтохіі, фактычна былі створаныя два ўнівэрсытэты з такою самаю назвай. Альбанскамоўная грамада й урад Рэспублікі Косава прызнае ў якасьці праванаступніка непадзельнага ўнівэрсытэту Прышцінскі ўнівэрсытэт, які функцыянуе ў косаўскай сталіцы. Сэрбскамоўны Прышцінскі ўнівэрсытэт афіцыйна зьяўляецца часткаю адукацыйнае сыстэмы Сэрбіі, а ў міжнародных арганізацыях функцыянуе пад назваю Косаўска-Мітравіцкі ўнівэрсытэт згодна з фактычным месцазнаходжаньнем зь 2001 году (у 1999-2001 гадох фактычна знаходзіўся ў Крушэўцы.