Аўтаномнае тэрытарыяльнае ўтварэньне з асаблівым прававым статусам Прыднястроўе
Аўтаномнае тэрытарыяльнае ўтварэньне з асаблівым прававым статусам Прыднястроўе | |
па-малдаўску: Unitatea teritorială autonomă cu statut juridic special Transnistria па-ўкраінску: Автономне територіальне утворення з особливим правовим статусом Придністров'я па-расейску: Автономное территориальное образование с особым правовым статусом Приднестровье | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Краіна | Малдова |
Статус | аўтаномная тэрытарыяльная адзінка Малдовы[d] |
Найбольшы горад | Тыраспаль |
Мовы ва ўжытку | малдаўская, украінская, расейская[1] |
Нацыянальны склад | малдаване, украінцы, расейцы і іншыя |
Канфэсійны склад | праваслаўе |
Месцазнаходжаньне | |
Мэдыя-зьвесткі | |
Часавы пас | UTC+2 |
Код ISO 3166-2 | MD-SN |
Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы |
Аўтаномнае тэрытарыяльнае ўтварэньне з асаблівым прававым статусам Прыднястроўе[2] (па-малдаўску: Unitatea teritorială autonomă cu statut juridic special Transnistria[3], па-ўкраінску: Автономне територіальне утворення з особливим правовим статусом Придністров'я, па-расейску: Автономное территориальное образование с особым правовым статусом Приднестровье) — фармальна існая ў сыстэме адміністрацыйнага дзяленьня Малдовы аўтаномная адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка, разьмешчаная ўздоўж усходняга берага ракі Днестр на частцы тэрыторыі, кантраляванай непрызнанай Прыднястроўскай Малдаўскай Рэспублікай. Была заснаваная законам № 173 ад 22 ліпеня 2005 году «Аб асноўных палажэньнях асаблівага прававога статусу населеных пунктаў левабярэжжа Днястра (Прыднястроўя)» [2].
Тэрыторыі, якія аспрэчваюцца ПМР, але знаходзяцца пад кантролем малдаўскіх уладаў, у гэтае азначэньне не ўключаюцца, яны належаць да Дубасарскага, Каўшанскага і Новааненскага раёнаў Малдовы. Таксама са складу ўтварэньня выключаны муніцыпій Бэндэры, але ўваходзіць муніцыпій Тыраспаль.
Паводле Закону аб адміністрацыйна-тэрытарыяльнай сыстэме Рэспублікі Малдова 2001 году[4] (дадатак 5) у склад адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак левабярэжжа Днястра, якім могуць быць нададзены асаблівыя формы і ўмовы аўтаноміі, уваходзяць 147 населеных пунктаў. У тым ліку: 1 муніцыпій (Тыраспаль), 9 гарадоў, 2 населеныя пункты, якія ўваходзяць у склад гарадоў, 69 сёлаў і камун, у склад якіх уваходзяць 135 населеных пунктаў.
Глядзіце таксама
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Закон № 173 от 22.07.2005 об основных положениях особого правового статуса населенных пунктов левобережья Днестра (Приднестровья). Статья 6 (рас.)
- ^ а б Закон № 173 от 22.07.2005 об основных положениях особого правового статуса населенных пунктов левобережья Днестра (Приднестровья). Статья 3 (рас.)
- ^ [https://web.archive.org/web/20130115201524/http://lex.justice.md/viewdoc.php?action=view&view=doc&id=313004&lang=1 Закон № 173 ад 22.07.2005 аб асноўных палажэньнях асаблівага прававога статусу населеных пунктаў левабярэжжа Днястра (Прыднястроўя). Артыкул 3 (рум.)
- ^ Закон аб адміністрацыйна-тэрытарыяльнай сыстэме Рэспублікі Малдова (рум.)