Перайсьці да зьместу

Абмеркаваньне:Аўтаномнае тэрытарыяльнае ўтварэньне з асаблівым прававым статусам Прыднястроўе

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Малдаўская/румынская мова

[рэдагаваць крыніцу]

Хоць некаторыя лінгвісты і адмаўляюць у існваньні асобнай малдаўскай мовы, лічу, што небаходна стварыць паўнавартасны шаблён {{Ref-mo}}, пакуль паставіў перасылку на {{Ref-ro}}--Mr. Sрock (гутаркі) 20:01, 6 чэрвеня 2013 (FET)

Перанос старонкі

[рэдагаваць крыніцу]

Пераносіць старонку пад назву Прыднястроўе (аўтаномнае ўтварэньне) ня верна па прычыне таго, што зараз старонка носіць якраз афіцыйную назву суб'екта і пераносіць назву з афіцыйнай пад неафіцыйную няма сэнсу. Тым ня менш, мне зразумела, што шаблён быў пастаўлены за-за імкненьня падвысіць вышуковыя характарыстыкі назвы артыкула. Прапаную зрабіць на месцы старонцы Прыднястроўе (аўтаномнае ўтварэньне) перасылку на асноўную назву, так і зраблю, калі іншых прапаноў бліжэйшым часам не паступіць.--Mr. Sрock (гутаркі) 10:21, 7 чэрвеня 2013 (FET)

Перанакіраваньне абавязкова, ну а як канчаткова артыкул будзе называцца — ня вельмі істотна, хоць і сумняюся, што хто-небудзь будзе памятаць поўную афіцыйную назву. У тэксьце артыкулу хапіла б згадкі поўнае назвы — і ўсяго. Напрыклад, у нас артыкул называецца Беларусь, а не Рэспубліка Беларусь, і шмат-шмат іншага падобнага. --Renessaince 10:56, 7 чэрвеня 2013 (FET)
Калі ставіў шаблён з прапановаю пераносу, кіраваўся правіламі:

Калі назва адпавядае некалькім (розным) сэнсам, зьявам, аб’ектам — варта стварыць адну абагульняючую старонку з гэтай назвай, і пералічыць там спасылкі на больш дэталёвыя. Назвы такіх старонак складаюцца з агульнай назвы плюс удакладненьне ў круглых дужках. Напрыклад, агульны артыкул: Сыстэма можа спасылацца на Сыстэма (паліталёгія), Сыстэма (матэматыка), і г. д.

Такім чынам, можна яшчэ перайменаваць у Прыднястроўе (аўтаномнае тэрытарыяльнае ўтварэньне) ці Прыднястроўе (утварэньне). --Renessaince 11:01, 7 чэрвеня 2013 (FET)
Прыднястроўе - больш гістарычны тапонім, як і Беларусь (таму агульная назва ў апошнім выпадку якраз пасуе), а вось адміністрацыйная адзінка зь якой столькі блытаніны тэрмін ня столькі геаграфічны, колькі юрыдычны. Калі Вы ўжо і так зрабілі перасылку, то шаблён пра перанос, мяркую, можна зьняць. З павагай!--Mr. Sрock (гутаркі) 11:04, 7 чэрвеня 2013 (FET)
Для нашага разьдзелу нармалёвым лічыцца абмеркаваньне прынамсі тыдзень, пакуль да яго змогуць далучыцца ці хаця б убачыць асноўныя ўдзельнікі. Калі іншых меркаваньняў ня будзе — пакінем як ёсьць, калі ж будуць прапановы прытрымлівацца правіла — цяперашняя перасылка стане артыкулам. --Renessaince 11:47, 7 чэрвеня 2013 (FET)

Прынамсі я лічу, што Mr. Spock мае рацыю, бо, калі я не памыляюся, назвы адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак прынята ўжываць і пісаць поўнасьцю (ваяводзтвы, вобласьці, раёны і г.д. — можаце паглядзець і ў беларускай Вікі, і ў іншамоўных). --Глеб Бераставы (гутаркі) 14:54, 8 чэрвеня 2013 (FET)

Дык ніхто ж і не пярэчыць. Тут абмеркаваньне вядзецца крыху пра іншае: дзе ставіць удакладняльныя словы — у пачатку (як цяпер) альбо ў дужках пасьля асноўнай назвы (як паводле правілаў). І я глядзеў, як гэта зроблена ў іншых падобных артыкулах. Напрыклад, з гмінамі Польшчы пакуль што піша хто як схоча; а вось наконт выкарыстаньня поўнай назвы ня згодны — гэта хутчэй у наркамаўскай вікі так пішуць (рака Мухавец, горад Бэтлеем, гара Татры і інш.). Так, у нас ёсьць артыкулы пра цяперашні францускі рэгіён Брэтань і даўняе герцагства Брэтань, аднак у апошнім выпадку яно паводле правілаў мае назоў Брэтань (герцагства); Гватэмала (горад), а ня горад Гватэмала, і да т. п. --Renessaince 18:50, 8 чэрвеня 2013 (FET)