Пратэсты 8888

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Пратэсты 8888
Адзначэньне гадавіны паўстаньня (8 жніўня 2001)
Адзначэньне гадавіны паўстаньня (8 жніўня 2001)
Дата12 сакавіка 198821 верасьня 1988 (35 гадоў таму)
МесцаМ’янма
Прычыны* Вывад з абарачэньня грошай без кампэнсацыі
МэтыДэмакратыя
Спосабы* Грамадзянскае непадпарадкаваньне
ВынікЖорстка здушаны
Атрыманыя
саступкі
* Паабяцаныя выбары (вынікі не прызнаныя)
Удзельнікі канфлікту
грамадзтва, частка войска, Нацыянальная ліга за дэмакратыю
Ключавыя асобы
Колькасьць
Страты
Забітыя
  • 3000 — 10 000[3][4][5]
  • дзясяткі тысячаў схаваліся ў Тайляндзе і далучыліся да паўстанцкіх фармаваньняў, пазьней разьбітых войскамі.
Параненыяневядома
Арыштаваныяневядома

Усенацыяна́льныя наро́дныя прадэмакраты́чныя пратэ́сты 8888 — сэрыя грамадзянскіх акцыяў у М’янме ў 1988 року. Ключавыя падзеі пачаліся 8 жніўня 1988, таму акцыі атрымалі агульную назву паўстаньне 8888[6].

Прычынамі пратэстаў стала катастрафічная палітыка кіруючага з 1962 року рэжыму Партыі бірманскай сацыялістычнай праграмы на чале з генэралам У Нэ Вінам. За гэты пэрыяд М’янма стала адной з найбяднейшых краінаў сьвету[7][8][9]. Пасьля таго, як 5 верасьня 1987 року Нэ Він загадаў вывесьці з абарачэньня новаўведзеныя банкноты наміналам 100, 75, 35 і 25 к’ятаў, пакінуўшы толькі 45-ці і 90-к’ятавыя, бо гэтыя лічбы дзяліліся на 9[10], узбунтаваліся студэнты Янгонскага тэхналягічнага ўнівэрсытэту. Пасьля вулічных непарадкаў унівэрсытэты Янгону былі зачыненыя, а студэнты распушчаныя па дамох. Але весткі аб пратэстах, хоць і мала асьветленыя дзяржаўнымі СМІ, распаўсюдзіліся ў студэнцкім асяродку[11].

У кастрычніку ўнівэрсытэты ўзнавілі заняткі, і ў Янгоне ды Мандалаі пачалі распаўсюджвацца дысыдэнцкія ўлёткі, адбыліся нязначныя пратэсты. У сакавіку 1988 року дзеля разгону студэнтаў, незадаволеных вайсковым кіраваньнем, паліцэйскім гвалтам, эканамічным заняпадам і карупцыяй ва ўрадзе[12], паліцыі давялося ўжываць спэцсродкі, падчас якіх загінулі некалькі чалавек[11], некалькі былі згвалтаваныя[13]. Унівэрсытэты зноў былі зачыненыя на некалькі месяцаў[14]. Да чэрвеня 1988 шырокамаштабныя забурэньні ахапілі Пэгу, Мандалай, Тавой, Таўнгу, Сытвэ, Пакоўку, М’ейк, Мінбу і Мыічыну[15]. Пад іхнім ціскам і патрабаваньнем шматпартыйнае дэмакратыі 23 ліпеня У Нэ Він пакінуў свой пост[14], аднак прызначыў замест сябе кіраўніком новага ўраду ненавіснага ўсім Сэйна Львіна[16], вядомага па мянушцы «Рангунскі мясьнік»[17][a].

Сьцяг НЛД з выявай байцовага пеўня стаў сымбалем пратэсту на вуліцах М’янмы

Студэнты прызначылі ўсенацыянальную дэманстрацыю на 8 жніўня 1988 року. З пачатку жніўня па ўсёй краіне пачалі стварацца падпольныя студэнцкія камітэты. У гэты час вольна друкаваліся дысыдэнцкія газэты, паўсюль уздымаліся сьцягі з байцовым пеўнем, адбываліся маршы і прамовы[18].

У першыя дні пратэстаў у Янгоне актывісты зьвярнуліся да адвакатаў і манахаў у Мандалаі з заклікам далучыцца да акцыі[19]. Студэнтаў падтрымалі працаўнікі розных сфэраў, ад урадоўцаў да настаўнікаў і лекараў. На 10-тысячнай дэманстрацыі ля пагады Суле былі спаленыя лялькі(en) Нэ Віна і Сэйна Львіна ў трунах, аблепленых скасаванымі банкнотамі[10]. 3 жніўня ўлады ўвялі камэнданцкі час ад 20-й да 4-й гадзінаў і забаранілі зьбірацца больш чым упяцёх[20].

8 жніўня 1988 адбыўся ўсеагульны страйк з удзелам этнічных меншасьцяў, будыстаў, мусульманаў, студэнтаў, працоўных, старых і малых[10]. Асноўныя падзеі адбываліся ў Янгоне, дзе мірныя маршы праходзілі штодзень да 19 верасьня[19]. Пратэстоўцы цалавалі боты жаўнераў з намерам пераканаць іх далучыцца да грамадзянскага пратэсту, а некаторыя нават ахоўвалі афіцэраў ад магчымых нападаў[21][22]. Студэнцкія пратэсты распаўсюдзіліся на ўсю краіну[3][7]. Іх падтрымалі сотні тысячаў манахаў, дзяцей, хатніх гаспадыняў і лекараў[23][24]. Урад, уражаны маштабам пратэстаў, паабяцаў зьвярнуць увагу на патрабаваньні дэманстрантаў «у такой ступені, як гэта будзе магчыма»[20].

Аднак пазьней Нэ Він аддаў загад страляць па мітынгоўцах[3][10][25]. У адказ апошнія ўжылі кактэйлі Молатава, мечы, нажы, камяні, атручаныя дротыкі і матацыклетныя сьпіцы[10]. 10 жніўня жаўнеры расстралялі мэдсёстраў і дактароў Агульнага шпіталю Янгону, якія даглядалі хворых[26]. Колькасьць загінулых у пратэстах 8-8-88 вагаецца ад некалькіх сотняў да 10 000[3][4][5]; афіцыйныя ж улады называюць лічбу ў 95 забітых і 240 параненых[27].

Пасьля нечаканага і невытлумачальнага сыходу Львіна з пасады 12 жніўня пратэстоўцы апынуліся ў разгубленасьці і трыюмфавалі. 19 жніўня кіраўніком ураду стаў прадстаўнік навукоўцаў Маунг Маунг, біёграф Нэ Віна[28], адзіны невайсковец у вярхушцы Партыі бірманскай сацыялістычнай праграмы[2]. На кароткі час гэта спыніла пратэсты.

22 жніўня ўсенацыянальныя дэманстрацыі ўзнавіліся. У Мандалаі ў іх узялі ўдзел 100 000 чалавек, у Сытвэ — 50 000[2]. Праз два дні да пратэстаў далучыліся дактары, манахі, музыкі, акторы, юрысты, вэтэраны і чыноўнікі[29]. 26 жніўня Аўн Сан Су Чжы, якая была занятая даглядам за хворай маці[30], выйшла на палітычную арэну, зьвярнуўшыся да паўмільённага натоўпу ў пагадзе Швэдагон[29]. З гэтага моманту яна стала сымбалем барацьбы М’янмы, асабліва ў вачох Захаду[31].

На верасьнёўскім кангрэсе 90% дэлегатаў (968 з 1080) прагаласавалі за ўвядзеньне шматпартыйнае сыстэмы[29]. ПБСБ абвясьціла пра намер правесьці выбары, але апазыцыйныя партыі заклікалі неадкладнага яе сыходу з улады і фармаваньня на час выбарчае кампаніі пераходнага ўраду. Пасьля таго, як ПБСБ адхіліла абодва патрабаваньні, пратэстоўцы зноў выйшлі на вуліцы[29]. Штодзённыя дэманстрацыі працягнуліся ў спадзевах дабіцца ад ураду выкананьня патрабаваньняў пратэстоўцаў, пераканаць вайскоўцаў пераходзіць на іхні бок, а таксама ў чаканьні міжнароднае вайсковае дапамогі ад ААН або ЗША[32]. На бок мітынгоўцаў перайшла нязначная частка вайскоўцаў, у асноўным з флёту[33].

У сярэдзіне месяца пратэсты сталі больш агрэсіўнымі, жаўнеры правакавалі дэманстрантаў на сутычкі, якія сканчаліся перамогай вайскоўцаў[34]. 18 верасьня ў выніку вайсковага перавароту быў створаны Дзяржаўны савет аднаўленьня закону і парадку (ДСАЗП). Генэрал Со Маунг скасаваў дзеяньне канстытуцыі, «увёўшы больш драконаўскія меры, чым за Нэ Вінам»[35]. Было ўведзенае ваеннае становішча, паўстаньне жорстка здушанае вайскоўцамі, якія без разбору стралялі ў пратэстоўцаў[36]. 21 верасьня хунта ўсталявала кантроль над краінай[36], у кастрычніку студэнцкі рух распаўся[37].

За час пратэстаў загінулі тысячы чалавек[3][4][5], хоць бірманскія ўлады называюць лічбу ў 350 забітых[38][39].

Пратэсты зрабілі нацыянальнай лідэркай Аўн Сан Су Чжы. Калі вайсковая хунта абвясьціла правядзеньне ў 1990 року выбараў, ейная партыя, Нацыянальная ліга за дэмакратыю, атрымала 80% месцаў ва ўрадзе (392 з 447)[40]. Аднак хунта адрынула гэтыя дэмакратычныя дасягненьні і паспрабавала ізаляваць Аўн Сан Су Чжы пад хатнім арыштам.

Заўвагі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ У 1962 Львін загадаў войскам адкрыць вагонь па студэнтах-пратэстоўцах, у выніку чаго дзясяткі іх загінулі, а таксама загадаў узарваць будынак студэнцкага зьвязу ў Рангунскім унівэрсытэце

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Neeraj Gautam. Buddha, his life & teachings. — Mahavir & Sons Publisher, 2009. — ISBN 81-8377-247-1
  2. ^ а б в г Fong (2008), pp. 149
  3. ^ а б в г д Ferrara (2003), pp. 313
  4. ^ а б в Fogarty, Phillipa (7 August 2008). Was Burma's 1988 uprising worth it?. BBC News.
  5. ^ а б в Wintle (2007)
  6. ^ Tweedie, Penny. (2008). Junta oppression remembered. Reuters
  7. ^ а б Burma Watcher (1989)
  8. ^ *Tallentire, Mark (28 September 2007). The Burma road to ruin. The Guardian.
  9. ^ Woodsome, Kate. (7 October 2007). 'Burmese Way to Socialism' Drives Country into Poverty. Voice of America
  10. ^ а б в г д Tucker (2001), pp. 228
  11. ^ а б Boudreau (2004), pp. 193
  12. ^ Yawnghwe (1995), pp. 170
  13. ^ Fong (2008) pp. 147—148.
  14. ^ а б Fong (2008), pp. 148
  15. ^ Smith (1999)
  16. ^ Yawnghwe (1995), pp. 171
  17. ^ Fong (2008)
  18. ^ Boudreau (2004), pp. 202
  19. ^ а б Boudreau (2004), pp. 203
  20. ^ а б Mydans, Seth. (12 August 1988). Uprising in Burma: The Old Regime Under Siege. The New York Times.
  21. ^ Williams Jr., Nick. (10 August 1988). «36 Killed in Burma Protests of Military Rule.» Los Angeles Times.
  22. ^ Boudreau (2004), pp. 205
  23. ^ Steinberg (2002)
  24. ^ Aung-Thwin, Maureen. (1989). Burmese Days. Foreign Affairs.
  25. ^ Ghosh (2001)
  26. ^ Burma Watcher (1989), pp. 179.
  27. ^ The Vancouver Sun 17 Aug 1988. pg. A.5
  28. ^ Fink (2001)
  29. ^ а б в г Fong (2008), pp. 150
  30. ^ Clements (1992)
  31. ^ Smith (1999), pp. 9
  32. ^ Boudreau (2004), pp. 212.
  33. ^ Callahan (1999), pp. 1.
  34. ^ Boudreau (2004), pp. 210.
  35. ^ Delang (2000)
  36. ^ а б Ferrara (2003), pp. 314.
  37. ^ Tucker (2001), pp. 229.
  38. ^ Ottawa Citizen. 24 September 1988. pg. A.16
  39. ^ Associated Press. Chicago Tribune. 26 September 1988.
  40. ^ Wintle, p. 338.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Boudreau, Vincent. (2004). Resisting Dictatorship: Repression and Protest in Southeast Asia. Cambridge University Press. ISBN 978-0-521-83989-1.
  • Burma Watcher. (1989). Burma in 1988: There Came a Whirlwind. Asian Survey, 29(2). A Survey of Asia in 1988: Part II pp. 174–180.
  • Callahan, Mary. (1999). Civil-military relations in Burma: Soldiers as state-builders in the postcolonial era. Preparation for the State and the Soldier in Asia Conference.
  • Callahan, Mary. (2001). Burma: Soldiers as State Builders. ch. 17. cited in Alagappa, Muthiah. (2001). Coercion and Governance: The Declining Political Role of the Military in Asia. Stanford University Press. ISBN 978-0-8047-4227-6
  • Clements, Ann. (1992). Burma: The Next Killing Fields? Odonian Press. ISBN 978-1-878825-21-6
  • Delang, Claudio. (2000). Suffering in Silence, the Human Rights Nightmare of the Karen People of Burma. Parkland: Universal Press.
  • Europa Publications Staff. (2002). The Far East and Australasia 2003. Routledge. ISBN 978-1-85743-133-9.
  • Ferrara, Federico. (2003). Why Regimes Create Disorder: Hobbes’s Dilemma during a Rangoon Summer. The Journal of Conflict Resolution, 47(3), pp. 302–325.
  • Fink, Christina. (2001). Living Silence: Burma Under Military Rule. Zed Books. ISBN 978-1-85649-926-2
  • Fong, Jack. (2008). Revolution as Development: The Karen Self-determination Struggle Against Ethnocracy (1949—2004). Universal-Publishers. ISBN 978-1-59942-994-6
  • Ghosh, Amitav. (2001). The Kenyon Review, New Series. Cultures of Creativity: The Centennial Celebration of the Nobel Prizes. 23(2), pp. 158–165.
  • Hlaing, Kyaw Yin. (1996). Skirting the regime’s rules.
  • Lintner, Bertil. (1989). Outrage: Burma’s Struggle for Democracy. Hong Kong: Review Publishing Co.
  • Lintner, Bertil. (1990). The Rise and Fall of the Communist Party of Burma (CPB). SEAP Publications. ISBN 978-0-87727-123-9.
  • Lwin, Nyi Nyi. (1992). Refugee Student Interviews. A Burma-India Situation Report.
  • Maung, Maung. (1999). The 1988 Uprising in Burma. Yale University Southeast Asia Studies. ISBN 978-0-938692-71-3
  • Silverstein, Josef. (1996). The Idea of Freedom in Burma and the Political Thought of Daw Aung San Suu Kyi. Pacific Affairs, 69(2), pp. 211–228.
  • Smith, Martin. (1999). Burma — Insurgency and the Politics of Ethnicity. Zed Books. ISBN 978-1-85649-660-5
  • Steinberg, David. (2002). Burma: State of Myanmar. Georgetown University Press. ISBN 978-0-87840-893-1
  • Tucker, Shelby. (2001). Burma: The Curse of Independence. Pluto Press. ISBN 978-0-7453-1541-6
  • Wintle, Justin. (2007). Perfect Hostage: a life of Aung San Suu Kyi, Burma’s prisoner of conscience. New York: Skyhorse Publishing. ISBN 978-0-09-179681-5
  • Yawnghwe, Chao-Tzang. Burma: Depoliticization of the Political. cited in Alagappa, Muthiah. (1995). Political Legitimacy in Southeast Asia: The Quest for Moral Authority. Stanford University Press. ISBN 978-0-8047-2560-6
  • Yitri, Moksha. (1989). The Crisis in Burma: Back from the Heart of Darkness? University of California Press.