Перайсьці да зьместу

Пратэсты ў Вэнэсуэле (з 2014)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Пратэсты ў Вэнэсуэле (2014—2016)»)
Дэманстрацыя ў Маракайба (16 лютага 2014)

Пратэ́сты ў Вэнэсуэ́ле ў 2014 року (па-гішпанску: Protestas en Venezuela de 2014) — масавыя пратэсты і дэманстрацыі супраць сацыялістычнага ўраду прэзыдэнта Нікаляса Мадуры, выкліканыя высокім узроўнем злачыннасьці і хранічным дэфіцытам асноўных тавараў[1][2]. Віна за гэта была ўскладзеная на эканамічную палітыку вэнэсуэльскага ўраду зь ягоным строгім кантролем цэнаў, з-за чаго інфляцыя дасягнула аднаго з найвышэйшых паказьнікаў у сьвеце[3], а ў краіне назіраецца суцэльная недастача прадуктаў і іншых тавараў[3]. Прэзыдэнт Мадура, аднак, абвясьціў, што супраць ягонага ўраду вядзецца «эканамічная вайна», у прыватнасьці абвінаваціў капіталізм[4]. Незадаволеныя грамадзяне адказалі пратэстамі па ўсёй краіне; у выніку сутычак зьявіліся ахвяры, параненыя і затрыманыя.

Студэнцкая дэманстрацыя з патрабаваньнем адстаўкі Нікаляса Мадуры

Першыя пратэсты супраць злачыннасьці пачаліся ў студзені 2014 року пасьля таго, як акторка і былая Міс Вэнэсуэла Моніка Сьпір з мужам былі забітыя 6 студзеня ў машыне, у якой у гэты момант знаходзілася й іхняя пяцігадовая дачка[5][6]. У лютым адбыўся яшчэ адзін эпізод са спробаю згвалтаваньня студэнткі ва ўнівэрсытэцкім кампусе Сан-Крыстобалю, які вывеў на вуліцы студэнтаў; гэтыя пратэсты перакінуліся й на іншыя месты, дзе да іх далучыліся лідэры апазыцыі[7]. Студэнцкія пратэсты супалі са сьвяткаваньнем двухсотгодзьдзя бітвы пад Ля Вікторыяй 12 лютага 1814 року падчас Вэнэсуэльскай вайны за незалежнасьць, у якой прыхільнікі незалежнасьці ва ўмовах недахопу ўзброеных сілаў выдавалі зброю студэнтам і сэмінарыстам. Таму гэтая дата таксама адзначаецца як Нацыянальны дзень моладзі.

Сёлетнія пратэсты атрымалі назву «Вэнэсуэльскае вясны» паводле аналёгіі з Арабскай вясною[8][9][10].

У Вэнэсуэле і суседніх краінах высокі паводле сусьветных стандартаў узровень карупцыі. З часу першага апублікаваньня бэрлінскай НДА Transparency International (TNI) індэксу ўспрыняцьця карупцыі Вэнэсуэла стала займала ў ім апошнія месцы (напрыклад, у 2008—158-я з 180 краінаў, найгоршая ў Амэрыцы пасьля Гаіці[11]; у 2012 — у дзясятцы найгоршых краінаў разам з Бурундзі, Чадам і Гаіці[12]) і ў апошнім рэйтынгу 2013 року знаходзіцца на 160-м месцы з 175-і[13]. Паводле зьвестак TNI, найбольш карумпаванымі ў Вэнэсуэле зьяўляюцца паліцыя, суды і парлямэнт[14].

Эканамічная палітыка вэнэсуэльскага ўраду спрычыніла найвышэйшы ўзровень інфляцыі ў сьвеце і значны дэфіцыт прадуктаў і іншых тавараў[3]. У краіне не стае, напрыклад, туалетнай паперы, цукру, малака, кавы[15]. Прэзыдэнт Мадура ж лічыць прычынай гэтага «эканамічную вайну» супраць ягонага кабінэту[4].

У 2013 року Вэнэсуэла правяла дэвальвацыю ўласных грошай[16]. У краіне не стае цьвёрдай валюты для сплаты пазыкаў. Урад вінны найбуйнейшай прыватнай кампаніі «Empresas Polar», якая займаецца харчовай вытворчасьцю, 463 мільёны даляраў ЗША, з-за чаго прадпрыемства ня можа разьлічыцца з замежнымі пастаўшчыкамі[17]. Замарожаны галоўны чыгуначны праект краіны, бо Вэнэсуэла ня мае 7,5 мільярдаў даляраў і вінаватая Кітайскай чыгунцы $500 мільёнаў[18]. З пачатку 2014 року такія міжнародныя авіякампаніі, як Air Canada, Air Europa, American Airlines і United Airlines прыпынілі дзейнасьць у Вэнэсуэле, паколькі ейная запазычанасьць склала 3,3 мільярды даляраў[19][20][21].

Манэтарная палітыка ўраду прывяла да таго, што ў краіне не хапае лекаў ды іншых мэдыкамэнтаў[17]. Вэнэсуэльскі ўрад перастаў публікаваць мэдычную статыстыку ў 2010 і не выдзяляе дастаткова сродкаў на мэдыцыну; па прызнаньні лекараў, 9 зь 10 вялікіх шпіталёў маюць толькі 7% неабходных мэдыкамэнтаў, а прыватныя лекары паведамляюць, што «незьлічоная колькасьць» пацыентаў памірае ад лёгка вылечных хваробаў толькі з-за «эканомікі, што коціцца ўніз»[22].

Кожную 21 хвіліну ў Вэнэсуэле забіваюць чалавека[23][24]. За першыя два месяцы 2014 року ўжо загінулі каля 3000 чалавек, што на 10% болей за мінулагодні аналяг і на 500% болей ад часу прыходу да ўладу Уга Чавэса[25]. Пасьля забойства акторкі і былой |Міс Вэнэсуэлы Монікі Сьпір з мужам на пачатку студзеня на вачах у іхняй пяцігадовае дачкі брытанскі тэлеканал «Channel 4» назваў Вэнэсуэлу «адной з найнебясьпечнейшых краінаў сьвету, у якой за прэзыдэнцтвам Уга Чавэса расквітнела злачыннасьць, і падчас узброеных рабаваньняў часта ўчыняюцца забойствы»[5]. Колькасьць загінулых за мінулае дзесяцігодзьдзе супастаўная з колькасьцю ахвяраў у Ірацкай вайне[26]

8 студзеня пасьля таго, як стала вядома пра забойства Монікі Сьпір і ейнага былога мужа, у сталіцы Вэнэсуэлы Каракасе пачаліся пратэсты. 23 студзеня апазыцыйныя палітыкі Леапольда Лопэс і Марыя Карына Мачада распачалі кампанію па пазбаўленьні Мадура пасады пад назваю La Salida (Сыход). Яны заклікалі дабіцца сыходу прэзыдэнта шляхам грамадзянскіх пратэстаў і запрасілі да ўдзелу ў акцыях студэнтаў.

4 лютага студэнты Андзкага ўнівэрсытэту пратэставалі супраць неабароненасьці і спробы згвалтаваньня студэнткі. На наступны дзень іх падтрымалі студэнты ўнівэрсытэту Алехандра Гумбальта, яшчэ празь дзень — каталіцкага ўнівэрсытэту Тачыры. Пасьля затрыманьняў да акцыяў падтрымкі далучыліся іншыя ўнівэрсытэты.

12 лютага адбыўся агульнанацыянальны страйк, які прайшоў у 38 местах краіны і быў прымеркаваньня да 200-годзьдзя Дню моладзі і бітвы пад Ля Вікторыяй. Пасьля спробы паліцыі разагнаць дэманстрацыі і выкарыстаньня зброі пратэсты сталі разгарацца[27][28]. Першым загінулым пратэстоўцам стаў Васыль Дакоста, забіты стрэлам у галаву. Пазьней у гэты ж дзень у Каракасе былі забітыя яшчэ адзін пратэстовец Робэрт Рэдман і адзін праўрадавы актывіст[29]. Прэзыдэнт Мадура абвінаваціў у гібелях «фашысцкія групоўкі» і апазыцыйнага лідэра Леапольда Лопэса[30]

  1. Venezuela's Maduro says 2013 annual inflation was 56.2 pct (анг.). Reuters (30 сьнежня 2013). Праверана 1 сакавіка 2014 г.
  2. Anatoly Kurmanaev, Corina Pons. (8 лістапада 2013) Venezuela Inflation Hits 16-Year High as Shortages Rise (анг.). Bloomberg. Праверана 1 сакавіка 2014 г.
  3. 1 2 3 Medieval policies (анг.) Venezuela’s economy. The Economist (20 жніўня 2011). Праверана 1 сакавіка 2014 г.
  4. 1 2 Mariano Castillo, Osmary Hernandez. (20 лістапада 2013) Decree powers widen Venezuelan president's economic war (анг.). CNN. Праверана 1 сакавіка 2014 г.
  5. 1 2 Venezuela: the most dangerous place on earth? (анг.) Venezuela, World. Channel 4 (8 студзеня 2014). Праверана 26 сакавіка 2014 г.
  6. Jeffrey Tayler. What the Heck Is Going on in Venezuela? (Could the Maduro Regime Fall?) (анг.) Latin America. Bloomberg. Праверана 1 сакавіка 2014 г.
  7. Vivia Sequera. (22 лютага 2014) Did attempted rape ignite Venezuela's national protests? (анг.). Christian Science Monitor. Праверана 1 сакавіка 2014 г.
  8. Gianfranco Di Giacomantonio. (19 лютага 2014) Venezuela: Continuano le manifestazioni di protesta (італ.) Abruzzo24ore Праверана 1 сакавіка 2014 г.
  9. Tim Walker. (13 лютага 2014) A Venezuelan Spring? Three killed as armed vigilantes on motorcycles attack anti-government protesters (анг.) World > Americas. The Independent. Праверана 1 сакавіка 2014 г.
  10. Gina Montaner. (18 лютага 2014) La primavera venezolana (гішп.) Zona franca. El mundo. Праверана 1 сакавіка 2014 г.
  11. 2008 Corruption perceptions index (анг.) surveys and indices. Transparency International. Праверана 7 сакавіка 2014 г.
  12. Corruption perceptions index 2012 (анг.) Corruption Perceptions Index. Transparency International. Праверана 7 сакавіка 2014 г.
  13. Corruption perceptions index 2013 (анг.) Corruption Perceptions Index. Transparency International. Праверана 7 сакавіка 2014 г.
  14. Venezuela — Public opinion (анг.) Global Corruption Barometer. Transparency International. Праверана 7 сакавіка 2014 г.
  15. Virginia Lopez. (26 верасьня 2013) Venezuela food shortages: 'No one can explain why a rich country has no food' (анг.). The Guardian. Праверана 13 сакавіка 2014 г.
  16. Ezequiel Minaya, Kejal Vyas. (9 лютага 2013) Venezuela Slashes Currency Value (анг.) Latin America News. The Wall Street Journal. Праверана 13 сакавіка 2014 г.
  17. 1 2 Latin America’s weakest economies are reaching breaking-point (анг.). The Economist (1 лютага 2014). Праверана 26 сакавіка 2014 г.
  18. Toh Han Shih. (11 красавіка 2013) China Railway Group’s project in Venezuela hits snag (анг.). South China Morning Post. Праверана 13 сакавіка 2014 г.
  19. Mery Mogollon, Chris Kraul. (24 студзеня 2014) Venezuela sees more airlines suspend ticket sales, demand payment (анг.) World now. Los Angeles Times. Праверана 13 сакавіка 2014 г.
  20. Peter Wilson. (24 студзеня 2014) Airlines keep cutting off Venezuelans from tickets (анг.). USA Today. Праверана 13 сакавіка 2014 г.
  21. Peter Wilson. (10 студзеня 2014) Venezuelans blocked from buying flights out (анг.). USA Today. Праверана 13 сакавіка 2014 г.
  22. Frank Bajak. (6 лістапада 2013) Doctors say Venezuela’s health care in collapse (анг.) The Big Story. Associated Press. Праверана 26 сакавіка 2014 г.
  23. Mary Murray. (26 лютага 2014) Seven Things To Know About the Venezuela Crisis NBC News. NBC. Праверана 26 сакавіка 2014 г.
  24. Mariano Castillo, Catherine E. Shoichet. (10 лютага 2014) Beauty queen’s killers nabbed, Venezuela says (анг.). CNN. Праверана 26 сакавіка 2014 г.
  25. Roberto A. Ferdman. (7 сакавіка 2014) There have already been almost 3,000 murders in Venezuela since the start of the year (анг.). Quartz. Праверана 26 сакавіка 2014 г.
  26. Simon Romero. (22 жніўня 2010) Venezuela, More Deadly Than Iraq, Wonders Why (анг.) Americas. New York Times. Праверана 26 сакавіка 2014 г.
  27. Venezuela: Violence Against Protesters, Journalists (анг.). Human Rights Watch (21 лютага 2014). Праверана 11 красавіка 2014 г.
  28. Eric Brown. (12 лютага 2014) 11 Photos From Venezuela's Anti-Government Protests (анг.) Economy. International Business Times. Праверана 11 красавіка 2014 г.
  29. Death toll rises in Venezuela as protesters, soldiers clash (анг.) World. The Globe and Mail (12 сакавіка 2014). Праверана 11 красавіка 2014 г.
  30. The Associated Press. (12 лютага 2014) Two dead after fierce anti-government protests in Venezuela (анг.). Daily News. Праверана 11 красавіка 2014 г.