Перайсьці да зьместу

Пратэсты ў Вэнэсуэле (з 2014)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Дэманстрацыя ў Маракайба (16 лютага 2014)

Пратэ́сты ў Вэнэсуэ́ле ў 2014 року (па-гішпанску: Protestas en Venezuela de 2014) — масавыя пратэсты і дэманстрацыі супраць сацыялістычнага ўраду прэзыдэнта Нікаляса Мадуры, выкліканыя высокім узроўнем злачыннасьці і хранічным дэфіцытам асноўных тавараў[1][2]. Віна за гэта была ўскладзеная на эканамічную палітыку вэнэсуэльскага ўраду зь ягоным строгім кантролем цэнаў, з-за чаго інфляцыя дасягнула аднаго з найвышэйшых паказьнікаў у сьвеце[3][4], а ў краіне назіраецца суцэльная недастача прадуктаў і іншых тавараў[4]. Прэзыдэнт Мадура, аднак, абвясьціў, што супраць ягонага ўраду вядзецца «эканамічная вайна», у прыватнасьці абвінаваціў капіталізм[5]. Незадаволеныя грамадзяне адказалі пратэстамі па ўсёй краіне; у выніку сутычак зьявіліся ахвяры, параненыя і затрыманыя.

Студэнцкая дэманстрацыя з патрабаваньнем адстаўкі Нікаляса Мадуры

Першыя пратэсты супраць злачыннасьці пачаліся ў студзені 2014 року пасьля таго, як акторка і былая Міс Вэнэсуэла Моніка Сьпір з мужам былі забітыя 6 студзеня ў машыне, у якой у гэты момант знаходзілася й іхняя пяцігадовая дачка[6][7]. У лютым адбыўся яшчэ адзін эпізод са спробаю згвалтаваньня студэнткі ва ўнівэрсытэцкім кампусе Сан-Крыстобалю, які вывеў на вуліцы студэнтаў; гэтыя пратэсты перакінуліся й на іншыя месты, дзе да іх далучыліся лідэры апазыцыі[8]. Студэнцкія пратэсты супалі са сьвяткаваньнем двухсотгодзьдзя бітвы пад Ля Вікторыяй 12 лютага 1814 року падчас Вэнэсуэльскай вайны за незалежнасьць, у якой прыхільнікі незалежнасьці ва ўмовах недахопу ўзброеных сілаў выдавалі зброю студэнтам і сэмінарыстам. Таму гэтая дата таксама адзначаецца як Нацыянальны дзень моладзі.

Сёлетнія пратэсты атрымалі назву «Вэнэсуэльскае вясны» паводле аналёгіі з Арабскай вясною[9][10][11].

У Вэнэсуэле і суседніх краінах высокі паводле сусьветных стандартаў узровень карупцыі. З часу першага апублікаваньня бэрлінскай НДА Transparency International (TNI) індэксу ўспрыняцьця карупцыі Вэнэсуэла стала займала ў ім апошнія месцы (напрыклад, у 2008—158-я з 180 краінаў, найгоршая ў Амэрыцы пасьля Гаіці[12]; у 2012 — у дзясятцы найгоршых краінаў разам з Бурундзі, Чадам і Гаіці[13]) і ў апошнім рэйтынгу 2013 року знаходзіцца на 160-м месцы з 175-і[14]. Паводле зьвестак TNI, найбольш карумпаванымі ў Вэнэсуэле зьяўляюцца паліцыя, суды і парлямэнт[15].

Эканамічная палітыка вэнэсуэльскага ўраду спрычыніла найвышэйшы ўзровень інфляцыі ў сьвеце і значны дэфіцыт прадуктаў і іншых тавараў[4]. У краіне не стае, напрыклад, туалетнай паперы, цукру, малака, кавы[16]. Прэзыдэнт Мадура ж лічыць прычынай гэтага «эканамічную вайну» супраць ягонага кабінэту[5].

У 2013 року Вэнэсуэла правяла дэвальвацыю ўласных грошай[17]. У краіне не стае цьвёрдай валюты для сплаты пазыкаў. Урад вінны найбуйнейшай прыватнай кампаніі «Empresas Polar», якая займаецца харчовай вытворчасьцю, 463 мільёны даляраў ЗША, з-за чаго прадпрыемства ня можа разьлічыцца з замежнымі пастаўшчыкамі[18]. Замарожаны галоўны чыгуначны праект краіны, бо Вэнэсуэла ня мае 7,5 мільярдаў даляраў і вінаватая Кітайскай чыгунцы $500 мільёнаў[19]. З пачатку 2014 року такія міжнародныя авіякампаніі, як Air Canada, Air Europa, American Airlines і United Airlines прыпынілі дзейнасьць у Вэнэсуэле, паколькі ейная запазычанасьць склала 3,3 мільярды даляраў[20][21][22].

Манэтарная палітыка ўраду прывяла да таго, што ў краіне не хапае лекаў ды іншых мэдыкамэнтаў[18]. Вэнэсуэльскі ўрад перастаў публікаваць мэдычную статыстыку ў 2010 і не выдзяляе дастаткова сродкаў на мэдыцыну; па прызнаньні лекараў, 9 зь 10 вялікіх шпіталёў маюць толькі 7% неабходных мэдыкамэнтаў, а прыватныя лекары паведамляюць, што «незьлічоная колькасьць» пацыентаў памірае ад лёгка вылечных хваробаў толькі з-за «эканомікі, што коціцца ўніз»[23].

Кожную 21 хвіліну ў Вэнэсуэле забіваюць чалавека[24][25]. За першыя два месяцы 2014 року ўжо загінулі каля 3000 чалавек, што на 10% болей за мінулагодні аналяг і на 500% болей ад часу прыходу да ўладу Уга Чавэса[26]. Пасьля забойства акторкі і былой Міс Вэнэсуэлы Монікі Сьпір з мужам на пачатку студзеня на вачах у іхняй пяцігадовае дачкі брытанскі тэлеканал «Channel 4» назваў Вэнэсуэлу «адной з найнебясьпечнейшых краінаў сьвету, у якой за прэзыдэнцтвам Уга Чавэса расквітнела злачыннасьць, і падчас узброеных рабаваньняў часта ўчыняюцца забойствы»[6]. Колькасьць загінулых за мінулае дзесяцігодзьдзе супастаўная з колькасьцю ахвяраў у Ірацкай вайне[27]

8 студзеня пасьля таго, як стала вядома пра забойства Монікі Сьпір і ейнага былога мужа, у сталіцы Вэнэсуэлы Каракасе пачаліся пратэсты. 23 студзеня апазыцыйныя палітыкі Леапольда Лопэс і Марыя Карына Мачада распачалі кампанію па пазбаўленьні Мадура пасады пад назваю La Salida (Сыход). Яны заклікалі дабіцца сыходу прэзыдэнта шляхам грамадзянскіх пратэстаў і запрасілі да ўдзелу ў акцыях студэнтаў.

4 лютага студэнты Андзкага ўнівэрсытэту пратэставалі супраць неабароненасьці і спробы згвалтаваньня студэнткі. На наступны дзень іх падтрымалі студэнты ўнівэрсытэту Алехандра Гумбальта, яшчэ празь дзень — каталіцкага ўнівэрсытэту Тачыры. Пасьля затрыманьняў да акцыяў падтрымкі далучыліся іншыя ўнівэрсытэты.

12 лютага адбыўся агульнанацыянальны страйк, які прайшоў у 38 местах краіны і быў прымеркаваньня да 200-годзьдзя Дню моладзі і бітвы пад Ля Вікторыяй. Пасьля спробы паліцыі разагнаць дэманстрацыі і выкарыстаньня зброі пратэсты сталі разгарацца[28][29]. Першым загінулым пратэстоўцам стаў Васыль Дакоста, забіты стрэлам у галаву. Пазьней у гэты ж дзень у Каракасе былі забітыя яшчэ адзін пратэстовец Робэрт Рэдман і адзін праўрадавы актывіст[30]. Прэзыдэнт Мадура абвінаваціў у гібелях «фашысцкія групоўкі» і апазыцыйнага лідэра Леапольда Лопэса[31]

  1. ^ Venezuela's Maduro says 2013 annual inflation was 56.2 pct (анг.). Reuters (30 сьнежня 2013). Праверана 1 сакавіка 2014 г.
  2. ^ Anatoly Kurmanaev, Corina Pons. (8 лістапада 2013) Venezuela Inflation Hits 16-Year High as Shortages Rise (анг.). Bloomberg. Праверана 1 сакавіка 2014 г.
  3. ^ Country Comparison :: Inflation rate (consumer prices) (анг.) The World Factbook. ЦРУПраверана 1 сакавіка 2014 г.
  4. ^ а б в Medieval policies (анг.) Venezuela’s economy. The Economist (20 жніўня 2011). Праверана 1 сакавіка 2014 г.
  5. ^ а б Mariano Castillo, Osmary Hernandez. (20 лістапада 2013) Decree powers widen Venezuelan president's economic war (анг.). CNNПраверана 1 сакавіка 2014 г.
  6. ^ а б Venezuela: the most dangerous place on earth? (анг.) Venezuela, World. Channel 4 (8 студзеня 2014). Праверана 26 сакавіка 2014 г.
  7. ^ Jeffrey Tayler. What the Heck Is Going on in Venezuela? (Could the Maduro Regime Fall?) (анг.) Latin America. Bloomberg. Праверана 1 сакавіка 2014 г.
  8. ^ Vivia Sequera. (22 лютага 2014) Did attempted rape ignite Venezuela's national protests? (анг.). Christian Science MonitorПраверана 1 сакавіка 2014 г.
  9. ^ Gianfranco Di Giacomantonio. (19 лютага 2014) Venezuela: Continuano le manifestazioni di protesta (італ.) Abruzzo24ore Праверана 1 сакавіка 2014 г.
  10. ^ Tim Walker. (13 лютага 2014) A Venezuelan Spring? Three killed as armed vigilantes on motorcycles attack anti-government protesters (анг.) World > Americas. The IndependentПраверана 1 сакавіка 2014 г.
  11. ^ Gina Montaner. (18 лютага 2014) La primavera venezolana (гішп.) Zona franca. El mundo. Праверана 1 сакавіка 2014 г.
  12. ^ 2008 Corruption perceptions index (анг.) surveys and indices. Transparency InternationalПраверана 7 сакавіка 2014 г.
  13. ^ Corruption perceptions index 2012 (анг.) Corruption Perceptions Index. Transparency InternationalПраверана 7 сакавіка 2014 г.
  14. ^ Corruption perceptions index 2013 (анг.) Corruption Perceptions Index. Transparency InternationalПраверана 7 сакавіка 2014 г.
  15. ^ Venezuela — Public opinion (анг.) Global Corruption Barometer. Transparency InternationalПраверана 7 сакавіка 2014 г.
  16. ^ Virginia Lopez. (26 верасьня 2013) Venezuela food shortages: 'No one can explain why a rich country has no food' (анг.). The GuardianПраверана 13 сакавіка 2014 г.
  17. ^ Ezequiel Minaya, Kejal Vyas. (9 лютага 2013) Venezuela Slashes Currency Value (анг.) Latin America News. The Wall Street JournalПраверана 13 сакавіка 2014 г.
  18. ^ а б Latin America’s weakest economies are reaching breaking-point (анг.). The Economist (1 лютага 2014). Праверана 26 сакавіка 2014 г.
  19. ^ Toh Han Shih. (11 красавіка 2013) China Railway Group’s project in Venezuela hits snag (анг.). South China Morning Post. Праверана 13 сакавіка 2014 г.
  20. ^ Mery Mogollon, Chris Kraul. (24 студзеня 2014) Venezuela sees more airlines suspend ticket sales, demand payment (анг.) World now. Los Angeles Times. Праверана 13 сакавіка 2014 г.
  21. ^ Peter Wilson. (24 студзеня 2014) Airlines keep cutting off Venezuelans from tickets (анг.). USA Today. Праверана 13 сакавіка 2014 г.
  22. ^ Peter Wilson. (10 студзеня 2014) Venezuelans blocked from buying flights out (анг.). USA Today. Праверана 13 сакавіка 2014 г.
  23. ^ Frank Bajak. (6 лістапада 2013) Doctors say Venezuela’s health care in collapse (анг.) The Big Story. Associated PressПраверана 26 сакавіка 2014 г.
  24. ^ Mary Murray. (26 лютага 2014) Seven Things To Know About the Venezuela Crisis NBC News. NBCПраверана 26 сакавіка 2014 г.
  25. ^ Mariano Castillo, Catherine E. Shoichet. (10 лютага 2014) Beauty queen’s killers nabbed, Venezuela says (анг.). CNNПраверана 26 сакавіка 2014 г.
  26. ^ Roberto A. Ferdman. (7 сакавіка 2014) There have already been almost 3,000 murders in Venezuela since the start of the year (анг.). Quartz. Праверана 26 сакавіка 2014 г.
  27. ^ Simon Romero. (22 жніўня 2010) Venezuela, More Deadly Than Iraq, Wonders Why (анг.) Americas. New York TimesПраверана 26 сакавіка 2014 г.
  28. ^ Venezuela: Violence Against Protesters, Journalists (анг.). Human Rights Watch (21 лютага 2014). Праверана 11 красавіка 2014 г.
  29. ^ Eric Brown. (12 лютага 2014) 11 Photos From Venezuela's Anti-Government Protests (анг.) Economy. International Business Times. Праверана 11 красавіка 2014 г.
  30. ^ Death toll rises in Venezuela as protesters, soldiers clash (анг.) World. The Globe and Mail (12 сакавіка 2014). Праверана 11 красавіка 2014 г.
  31. ^ The Associated Press. (12 лютага 2014) Two dead after fierce anti-government protests in Venezuela (анг.). Daily News. Праверана 11 красавіка 2014 г.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Пратэсты ў Вэнэсуэле (з 2014)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў