Пол Джордж
Пол Джордж | ||
![]() | ||
Пазыцыя: | лёгкі форвард, атакавальны абаронца | |
Рост: | 203 см | |
Вага: | 100 кг | |
Грамадзянства: | ||
Нарадзіўся: | 2 траўня 1990 (34 гады) | |
Альма-матэр: | ||
Драфт | ||
10, драфт НБА 2010 году | ||
Клюбная інфармацыя | ||
---|---|---|
Клюб | Філадэлфія Сэвэнці Сыксэрз | |
Нумар | 8 | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | |
2008—2010 | Фрэсна Стэйт Бульгодс[d] | |
2010—2017 | Індыяна Пэйсэрз | |
2017—2019 | Аклагома-Сіці Тандэр | |
2019—2024 | Лос-Анджэлес Кліпэрз | |
2024— | Філадэлфія Сэвэнці Сыксэрз | |
Асабістыя ўзнагароды і дасягненьні | ||
Статыстыка на NBA.com |
Пол Кліфтан Энтані Джордж (па-ангельску: Paul Clifton Anthony George; нар. 2 траўня 1990 году, Палмдэйл, Каліфорнія, ЗША) — амэрыканскі баскетбаліст клюбу « Філадэлфія Сэвэнці Сыксэрз» з НБА. Таксама бараніў колеры «Індыяны Пэйсэрз», «Аклагомы-Сіці Тандэр» і «Лос-Анджэлес Кліпэрз». Дзевяціразовы ўдзельнік матчу ўсіх зорак НБА і шасьціразовы ўдзельнік зборнай ўсіх зорак НБА, а таксама чатырохразовы ўдзельнік каманды ўсіх абаронцаў НБА.
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Спадзеючыся задрафтаваць Дэрыка Фэйварза, «Індыяна Пэйсэрз» дамовіліся аб драфце з «Бруклін Нэтс», які даваў ім некалькі гульцоў[2]. Джордж быў запрошаны ў «грын-рум» падчас драфту, пасьля чаго быў абраны «Пэйсэрз» пад 10-м нумарам[3]. 1 ліпеня 2010 году гулец падпісаў з клюбам кантракт пачаткоўца, паводле якога займеў двухгадовы гарантаваны кантракт на суму 3,9 мільёны даляраў з опцыямі на трэці і чацьверты гады[4]. Баскетбаліст дэбютаваў у НБА 27 кастрычніка ў матчы супраць «Сан-Антоніё Спэрз». Ён адгуляў 23 хвіліны і набраў 4 пункты, адбіўшы 20% кідкоў. У гульні супраць «Вашынгтон Ўізардс» ён зрабіў пяць трохпунктавых кідкоў і набраў рэкордныя за кар’еру 23 пункты[5].

23 красавіка 2013 году, Джордж быў ўганараваны тытулам як самы прагрэсавальны гулец НБА ў сэзоне 2012—2013 гадоў[6]. Ён дасягнуў максымальных статыстычных паказьнікаў у кар’еры, набіраючы ў сярэднім 17,4 пунктаў, і робячы 7,6 падбораў і 4,1 перадачы, прынамсі ён быў адзіным гульцом у лізе, які зрабіў 140 перахопаў і 50 блёк-шотаў[7]. У жніўні 2014 году зламаў нагу, што вымусіла яго на доўгі час выбіла яго з гульні. 1 ліпеня 2017 году быў узгоднены ягоны абмен у «Аклагома-Сіці Тандэр» на Віктара Аладыпа і Домантаса Сабоніса. У сэзоне 2017—2018 гадоў набіраў у сярэднім 21,9 пунктаў за матч. Сэзон 2018—2019 гадоў быў для Джорджа найлепшым у пляне індывідуальнай статыстыкі.
10 ліпеня 2019 году быў абменены ў «Лос-Анджэлес Кліпэрз» на Шэя Гілджэса-Аляксандра і Данілё Галінары, а таксама пяць выбараў у першых раўндах драфту і права на абмен двума выбарамі ў першым раўндзе драфту. Гулец дэбютаваў у складзе «Кліпэрз» 14 лістапада 2019 году, набраўшы 33 пункты ў гульні супраць «Нью-Арлеан Пэліканз» (127-132). 10 сьнежня 2020 году ўзгодніў новы кантракт з «Кліпэрз» на чатыры гады на суму 190 мільёнаў даляраў. У сэзоне 2020—2021 гадоў дапамог «Кліпэрз» дакрочыць да фіналу канфэрэнцыі, дзе каманда саступіла «Фінікс Санз». У пятым матчы сэрыі набраў рэкордны 41 пунктаў, чым дапамог каманадзе перамагчы зь лікам 116:102.
29 чэрвеня 2024 году Джордж адмовіўся ад падаўжэньня кантракту з «Кліпэрз» на суму 48,7 мільёнаў даляраў на сэзон 2024—2025 гадоў, стаўшы вольным агентам[8]. 6 ліпеня 2024 году ўмовіўся з «Філадэлфіяй Сэвэнці Сыксэрз»[9]. Паколькі ўсе ягоным папярэднія нумары на кашулях, як то 24 і 13, былі выведзеныя з ужытку ў новым клюбе, Джордж абраў сабе нумар 8 на знак павагі да ўраджэнца Філадэлфіі Кобі Браянта[10].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б College Basketball at Sports-Reference.com
- ^ Wojnarowski, Adrian (24.06.2010). «Buzz: Pistons still want Cousins». Yahoo! Sports.
- ^ Staff (24.06.2010). «Scout.com: Pacers Draft George 10th Overall». Yahoo! Sports.
- ^ «Paul George Signs with Pacers». The Indianapolis Star.
- ^ Price, Satchel (17.02.2013). «NBA All-Star 2013: Paul George, when drafting on potential works». SB Nation.
- ^ «Pacers’ George wins Kia Most Improved Player Award». NBA.
- ^ «Paul George wins Most Improved». ESPN.
- ^ «Paul George opts out of $48.8 million contract with Clippers, will become free agent». NBC Sports.
- ^ «Philadelphia 76ers Sign Nine-Time All-Star and Six-Time All-NBA Selection Paul George». NBA.
- ^ «Paul George Reveals 76ers’ No. 8 Jersey in Photos, Video; Honors 'Idol' Kobe Bryant». BleacherReport.