Плябанава
Выгляд
| Плябанава | |
| Населены пункт | |
| Краіна | Польшча |
|---|---|
| Ваяводзтва | Падляскае |
| Павет | Сакольскі |
| Гміна | Крынкі |
| Часавы пас | |
| Каардынаты | 53°13′32″ пн. ш. 23°46′28″ у. д.HGЯO |
| Насельніцтва | |
| Колькасьць | 53 чал. (2011) |
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |
| Тэлефонны код | (+48) 85 |
| Паштовы індэкс | 16-120 |
| Нумарны знак | BSK |
| Плябанава на мапе Польшчы Плябанава | |
Плябанава (па-польску: Plebanowo) — вёска ў Сакольскім павеце Падляскага ваяводзтва Польшчы. Вёска ўваходзіць у склад гміны Крынкі.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Паводле перапісу 1921 году тут пражывала 199 чалавек, усе рыма-каталіцкага выравызнаньня. Усе жыхары дэкляравалі польскую нацыянальнасьць. Тут было 30 жылых дамоў[1].
У 1940—1945 гадах у складзе Крынкаўскага раёну Беластоцкай вобласьці БССР, з 20 верасьня 1944 году — Бераставіцкага раёну Гарадзенскай вобласьці.
16 жніўня 1945 году перададзены ў склад Польскай Народнай Рэспублікі[2].
Славутасьці
[рэдагаваць | рэдагаваць код]З усходняга боку дарогі стаіць помнік на месцы гібелі савецкага генэрал-маёра Віктара Жолудзева, камандуючага 35-м стралковым корпусам 3-й арміі 2-га Беларускага фронту.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej: opracowany na podstawie wyników pierwszego powszechnego spisu ludności z dn. 30 września 1921 r. i innych źródeł urzędowych, 1924, T.5, с.387
- ↑ Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.