Плошча Леніна (Магілёў)
Выгляд
Пляц | |
Плошча Леніна
| |
Плошча Леніна ў Магілёве
| |
Краіна | Беларусь |
Горад | Магілёў |
Каардынаты | 53°54′32″ пн. ш. 30°20′34″ у. д. / 53.90889° пн. ш. 30.34278° у. д.Каардынаты: 53°54′32″ пн. ш. 30°20′34″ у. д. / 53.90889° пн. ш. 30.34278° у. д. |
Плошча Леніна | |
Плошча Леніна на Вікісховішчы |
Плошча Леніна — пляц у цэнтры Магілёва, на скрыжаваньні вул. Першамайскай і праспэкту Міру. Разьмешчана ў Ленінскім раёне гораду.
Архітэктура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Ансамбль сфармаваны ў 1938-1940 гг. Адзін зь першых ансамбляў савецкай архітэктуры даваеннага часу. Уключае Дом Саветаў, адміністрацыйны будынак, жылы дом на рагу вул. Першамайскай і праспэкту Міру. Кампазыцыйны цэнтар — помнік Уладзімеру Леніну перад будынкам Дому Саветаў. У 1950-1960 гг. пабудаваны 5-павярховыя жылыя дамы ў паўднёвай і ўсходняй частках пляцу. Значную ролю ў ансамблі адыгрывае азеляненьне: кветнік і газоны перад помнікам У. І. Леніну, партэрны сквэр у цэнтры пляцу, 2 сквэры па тарцах.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Магілёўская вобласць /АН БССР, Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. 13. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш.— Мн.: Беларус. Сав. Энцыклапедыя, 1986.— 408 с., іл.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Плошча Леніна (Магілёў) — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў