Плоская хваля
Пло́ская хва́ля — хваля, фронт якой плоскі.
Фронт плоскай хвалі неабмежаваны па памерах, вэктар фазавай хуткасьці пэрпэндыкулярны фронту.
Плоская хваля ёсьць прыватным рашэньнем хвалевага раўнаньня і зручнай тэарэтычнай мадэльлю: такая хваля ў прыродзе не існуе, так як плоскі фронт хвалі пачынаецца ў і заканчваецца ў , чаго, відавочна, быць ня можа. Такая хваля пераносіла б бясконцую магутнасьць, і на стварэньне хвалі спатрэбілася б бясконцая энэргія. Зручнасьць мадэлі плоскай хвалі абумоўлена тым, што хвалю са складаным (рэальным) фронтам можна прадставіць у выглядзе супэрпазыцыі (спэктру) плоскіх хваль з дапамогай пераўтварэньне Фур’е па прасторавых пераменных.
Квазіплоская хваля — хваля, фронт якой блізкі да плоскага ў некаторай абмежаванай вобласьці. Калі памеры вобласьці дастаткова вялікія для характэрнага памеру зьявы, то квазіплоскую хвалю можна прыблізна лічыць плоскай. Хвалю са складаным фронтам можна апраксіміраваць сумай лякальных квазіплоскіх хваляў, вэктары фазавых хуткасьцяў якіх нармальныя рэальнаму фронту ў кожнай ягонай кропцы. Прыкладамі крыніц квазіплоскіх электрамагнітных хваляў зьяўляюцца лазэр, люстраная і лінзавыя антэны: разьмеркаваньне фазы электрамагнітнага поля ў роўніцы, паралельнай апэртуры (выпраменьваць адтуліны), блізка да раўнамернага. Па меры выдаленьня ад апэртуры фронт хвалі прымае складаную форму.