Пераклады Бібліі на дацкую мову
Выгляд
Гісторыя перакладаў Бібліі на дацкую мову пачынаецца з Новага Запавету Крыстыяна II 1524 року.
У 1535 Ганс Таўзэн надрукаваў Пяцікніжжа. У 1607 року Ганс Поўльсэн Рэзэн(da) пераклаў Біблію Лютэра. Паколькі дацкая мова, як і ўсе паўночнагерманскія, зазнала значны ўплыў нямецкае мовы, гэтыя пераклады можна назваць хутчэй нямецкімі, чымся дацкімі. Сяляне не маглі іх прачытаць, і неўзабаве пасьля выхаду гэтай Бібліі пачаўся перагляд перакладу.
Аднак з-за пэрыяду войнаў у Эўропе агульнапрызнанага перакладу не зьявілася да выхаду Новага Запавету 1819 року за часам кіраваньня Фрэдэрыка VI. У 1871, пры Крыстыяне IX, выйшаў Стары Запавет у рэдакцыі Дацкага Біблійнага таварыства.
Гэта — накід артыкула. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |
У іншым моўным разьдзеле існуе паўнейшы артыкул на гэтую тэму: «Danske bibeloversættelser» (дацк.) Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы гэты артыкул з дапамогай перакладу. Для дадатковай інфармацыі націсьніце [Разгарнуць].
|